Konstantin Gustavovich Renard
Quick Facts
Biography
Канстанцін Густававіч Рэна́рд (28 кастрычніка 1884 — 27 ліпеня 1961) — вучоны ў галіне селекцыі, насенняводства і кветкаводства, аграном, доктар сельскагаспадарчых навук (1944), прафесар (1925).
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Чавусы Магілёўскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1810 годзе скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. У 1919—1930 гадах у Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце на пасадзе загадчыка кафедрай селекцыі і раслінаводства. 24 верасня 1930 г. арыштаваны па абвінавачванню ў контррэвалюцыйнай дзейнасці і 23 ліпеня 1931 г. асуджаны да 3-х гадоў лагераў (рэабілітаваны 18 жніўня 1945 г.). У 1939—1960 гг. К. Г. Рэнард на пасадзе загадчыка кафедрай генетыкі, селекцыі і фізіялогіі раслін Омскага сельскагаспадарчага інстытута.
Навуковая дзейнасць
К. Г. Рэнарду належаць навуковыя працы па селекцыі лёну і збожжавых культур, кветкаводстве. З’яўляецца аўтарам сартоў піваварнага ячменю і льну-даўгунцу.
Аўтар больш за 70 навуковых прац. Сярод апублікаванага:
- О местном Надвисленском ячмене // Тр. Бюро по прикл. бо-танике. 1913. Т. 6. Вып. 1. С. 499—518.
- Пивоваренный ячмень и его возделывание. — М., Л., 1925.
- Пшеница. — Смоленск, 1935 (разам з І. Нікуліным)
- Краткое руководство по аппробации зерновых хлебов: (преимущественно для Белоруссии) : по материалам и работам кафедры селекции Белорусской сельскохозяйственной академии в Горы-Горках / сост.: К. Г. Ренард, Г. Р. Рего. — Минск, 1927.
- Цветоводство в Омской области: научно-популярная литература / К. Г. Ренард; ред. И. В. Листов. — Омск: Омск. кн. изд-во, 1959. — 112 с.: ил.
Зноскі
Літаратура
- Рэнард Канстанцін Густававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 12. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Рэнард Канстанцін Густававіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 415. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
- Рэнард, Канстанцін Густававіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; 1884—1961)(недаступная спасылка) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Сайт Агротехнологического факультета Омского государственного аграрного университета имени П. А. Столыпина (руск.)