peoplepill id: kazimierz-moraczewski
KM
Russia
1 views today
1 views this week
Kazimierz Moraczewski

Kazimierz Moraczewski

The basics

Quick Facts

Places
Gender
Male
Place of birth
Pruzhanskij County, Grodno Governorate, Russia
Age
44 years
Family
Mother:
Anna Osowska
Father:
Maciej Kazimierz Moraczewski
Spouse:
Konstancja Malska
Awards
Order of St. Vladimir, 4th class
(1819)
Order of Saint Anna, 2nd class
(1825)
Kazimierz Moraczewski
The details (from wikipedia)

Biography

Казімір Мацеевіч Марачэўскі (польск.: Kazimierz Moraczewski; 4 сакавіка 1788, маёнтак Стары Куплін — 11 ліпеня 1832) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Марачэўскіх герба «Халева». Нарадзіўся 4 сакавіка 1788 года ў маёнтку Стары Куплін, каля Пружанаў, у сям’і Мацея Марачэўскага, ростмістра янычарскай харугвы польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага і лідскага суддзі межавога, уладальніка маёнткаў Новы і Стары Куплін Пружанскага павета, і Ганны з Асоўскіх.

15 студзеня 1806 года на выбарах мясцовай шляхты быў выбраны пружанскім гродскім суддзёй. З 15 лютага 1809 г. — асэсар 2-га дэпартамента Гродзенскага галоўнага суда. 3 11 лістапада 1811 года суддзя пружанскага апеляцыйнага межавога суда.

У 1812—1814 гадах Казімір Марачэўскі быў членам ваеннага камітэта Гродзенскай губерні. 15 снежня 1814 года выбраны маршалкам шляхты Пружанскага павета і займаў гэту пасаду, заўсёды аднагалосна падтрыманы, на працягу шасці 3-годдзяў без перапынку аж да 1832 года.

Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 2-й ст. у 1821 годзе.

Руіны царквы ў Старым Купліне (цяпер Круглае)

Пад канец жыцця Казімір Марачэўскі фундаваў будаўніцтва мураванай уніяцкай царквы ў сваім маёнтку Стары Куплін, якая паўстала ўжо пасля яго смерці пры дапамозе Яна Крашэўскага ў 1834 годзе і была асвечана 4 сакавіка 1836 года.

Памёр 11 ліпеня 1832 года. У 1833 годзе ў часопісе «Kurier Litewski» апублікаваны артыкул з нагоды яго смерці.

Узнагароды

Меў узнагароды — ордэны Святога Уладзіміра 4-й ступені (1819) і Святой Ганны 2-й ступені (1825).

Сям’я

Каля 1820 года Казімір Марачэўскі пабраўся шлюбам з Канстынцыяй з Мальскіх (1800—1863). У іх нарадзіліся 3 сыны:

  • Севярын (1822—1874), меў маёнткі Воля Карыбутава ў Люблінскім ваяводстве, Старая і Новая Купліна ў Пружанскім павеце;
  • Юліян (1824-?), меў маёнтак Архова ў Познанскім ваяводстве;
  • Генрык (1825—1852).

Усе запісаны ў дваранскую кнігу Гродзенскай губерні.

У культуры

Пісьменнік Каэтан Крашэўскі, які жыў па суседству ў маёнтку Доўгае, пакінуў успаміны пра тыя часы і прыгадваў Казіміра Марачэўскага і Стары Куплін, бо гасціў у цёткі сваёй Канстанцыі, якая была жонкай пана Казіміра. Пана Марачэўскага прыгадвае з павагаю, як добрага прыяцеля яго бацькі, як разам раслі і праводзілі час з ягонымі сынамі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Kazimierz Moraczewski is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Kazimierz Moraczewski
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes