Kazimierz Bielski
Quick Facts
Biography
Казімір Бельскі (польск.: Kazimierz Bielski; 2 сакавіка 1652, Фастаў — 9 сакавіка 1709, Лукішкі каля Вільні) — святар, пісьменнік, педагог.
Нарадзіўся 2 сакавіка 1652 года ў Фаставе Сквірскага павету (Украіна). (Паводле дадзеных Юзафа Браўна і Караля Эстэрайхера К. Бельскі нарадзіўся на Беларусі, а памёр не пад Вільняй, а ў Полацку.)
Уступіў у Таварыства Ісуса 30 жніўня 1668 года ў Вільні. У 1686—1689 гадах — прафесар філасофіі, а з 1691 па 1697 год і з 1703 па 1706 год — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. У час Вялікай Паўночнай вайны, у 1705 годзе, прымаў у калегіуме Пятра І. Сакратар правінцыяла (1697—1699), прэпозіт (кіраўнік) Дому прафесаў у Вільні (1699—1702). Браў удзел у генеральнай кангрэгацыі ў Рыме (1706).
Аўтар прац аб заснаванні Стэфанам Баторыям Полацкага езуіцкага калегіума (Informatio de erectione, fundatione, ac liberalitate Stephani, Regis Poloniae, in Collegium Polocense S.J., Вільня, 1698) і аб жыцці Святога Лазара (Officio de S. Lazaro, Вільня, 1705; Vita P. Lazari a Christo resuscitati, adjectis de eoe elegantibus hymnis et Litaniis).
Зноскі
Літаратура
- Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — 501 s.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Estreicher, K. Bibliografia polska /Wyd. K. Estreicher. Kraków: Czionkami drukarni Uniwersytetu Jagiellonskiego, 1894. — Ogólnego zbioru t. XIII. — 502 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.