Juzefas Čechavičius
Quick Facts
Biography
Юзаф Чаховіч (польск.: Jozef Czechowicz; 1818, Полацкі павет — 1888) — фатограф.
Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Скончыў Віцебскую гімназію. Працаваў фінансавым інспектарам ва ўстановах Ваеннага міністэрства Расійскай імперыі. У 1856 годзе вывучаў фатаграфію ў Парыжы. Вярнуўшыся з-за мяжы, фатаграфаваў у Кіеве і Чарнігаве, у 1861 годзе здымкі планавала апублікаваць выданне «Светописная Русь».
У 1863—1865 гады трымаў фотаатэлье ў Віцебску. У 1865 годзе перабраўся ў Вільню. Неўзабаве атрымаў абавязковы дазвол генерал-губернатара фатаграфаваць Вільню і ўвесь Паўночна-Заходні край. У 1866 годзе адкрыў фотаатэлье, якое дзенічала да 1888 года (з перапынкам у 1874—1876 гадах). З 1869 года актыўна здымаў Вільню і ваколіцы. У 1876—1885 гадах — сябра Французскага таварыства фатаграфіі.
У 1876—1888 гадах фотаатэлье Ю. Чаховіча было на вул. Батанічнай ва ўласным доме (каля ўваходу у Батанічны сад). Ю. Чаховіч быў вядомы як выдатны партрэтыст, але яго цікавілі вуліцы і плошчы Вільні і яе ваколіцы. Першым пачаў фатаграфаваць інтэр’еры касцёлаў і палацаў, з чаго пачалося дакументаванне архітэктуры Вільні.
Пахаваны на Бернардзінскі могілках у Вільні.
Зноскі
- ↑ Dainius Junevičius. Juozapo Čechavičiaus Vilnius…
Літаратура
- Dainius Junevičius. Juozapo Čechavičiaus Vilnius. Parodos vadovas. — Vilnius: Lietuvos dailės muziejus, 2015.