peoplepill id: jozef-kimbar
JK
Poland
5 views today
5 views this week
The basics

Quick Facts

Places
Work field
Gender
Male
Birth
Death
Age
50 years
The details (from wikipedia)

Biography

Юзаф Кiмбар уласнага герба «Секеш» (нар. каля 1750 — памёр с1800) — стольнік упіцкі, пасол на Гарадзенскім сойме (1793), стараста тарвідоўскі (1775), суддзя i пісар гродскі ўпіцкі (1776), падчашы (1781), падстолі (1783), стольнік упіцкі (з 1787).

На Гарадзенскім Маўклівым сойме выступаў супраць падзелу Рэчы Паспалітай. 1 ліпеня 1793 года, калі ён выказаў перакананне, што палітыка Кaцярыны II імкнецца ператварыць Рэч Паспалітую ў правінцыю Расіі, Юзаф быў заключаны ў турму па загаду рускага пасланца Якаба Сіверсa. Пазней ён быў вызвалены. Ён працаваў сумесна з апазіцыйнай групай патрыятычна настроеных мазавецкіх і падляскіх амбасадараў.

15 ліпеня 1793 года выступіў з драматычнай прамовай, у якой ён прапанаваў каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму разам з усім соймам выгнанне ў Сібір, чымся падпісанне дамовы аб ганебным падзеле. Пасля падпісання трактата аб падзеле атакаваў караля, кажучы: Я нічога не баюся і страху не маю, я кажу праўду, ты здраднік. У шэрагу выступленняў выказваў негатыўнае стаўленне да стварэння парламенцкага камітэта аб пачатку перамоў з Прусіяй аб падзеле. Разам з некалькімі іншымі дэпутатамі-патрыётамі вымусіў ініцыятара гэтага праекта Адама Падгорскага бегчы з палаты дэпутатаў. Як адзін з чатырох прадстаўнікоў Літвы з’яўляўся сябрам некалькіх іншых патрыятычных камісій, прызначаных для стварэння новай формы праўлення.

Пасля арышту чатырох амбасадараў па загаду Сіверса беспаспяхова патрабаваў іх вызвалення, што выклікала яго гвалт. Гарадзенская канфедэрацыя была падпісаная з агаворкай, што ён настойвае на непарушнасці межаў Рэчы Паспалітай. У кастрычніку ён пратэставаў супраць уваходжання у саюз з Расійскай імперыяй, 18 кастрычніка урачыста заявіў, што лічыць гэты трактат незаконным.

Падчас паўстання 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі быў сябрам акруговага крымінальнага упіцкага суда. Быў ад’ютантам генерала літоўскай арміі.

Быў жанаты з Ганнай з Касцюшкаў, яго сын Ануфрый быў афіцэрам у арміі Княства Варшаўскага.

Літаратура

  • Andrzej Zahorski, Józef Kimbar, w: Polski Słownik Biograficzny, t.XII 1966—1967, s. 456—457
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Józef Kimbar is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Józef Kimbar
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes