peoplepill id: joseph-leonovich-para
JL
1 views today
1 views this week
Joseph Leonovich-Para
��агілёўскі бурмістр

Joseph Leonovich-Para

The basics

Quick Facts

Intro
��агілёўскі бурмістр
Work field
Gender
Male
Birth
The details (from wikipedia)

Biography

Іосіф Івановіч-Пара (каля 1620 — пасля 7 красавіка 1663) — адзін з кіраўнікоў Магілёўскага паўстання 1661 года, бурмістр месца Магілёўскага.

Біяграфія

Мянушку Пара атрымаў у дзяцінстве, бо «калі ён вучыўся і хадзіў у школу, то вяртаўся адтуль не хутка, і астатнія дамачадцы, калі нехта ўзгадваў пра абед, адказвалі заўжды, што яшчэ няма студэнта, то яшчэ не пара; а калі той вяртаўся, крычалі: вунь “пара” ідзе; то бок пара есці даваць».

У жніўні 1655 выступіў адным з ініцыятараў канфлікту з маскоўскім ваяводам, які дакладваў цару, што магілёўцы «хотят выбрать без государева указа войта и бурмистров и райцев и лавников». Новы склад магістрата быў абраны 11 верасня 1655. Іосіф Пара атрымаў пасаду райцы. Магілёўцы паслалі дэпутацыі да цара і дамагліся зацвярджэння пажаданых кандыдатур.

11 лютага 1661 узначаліў паўстанне, якое пачалося з-за рабаўніцтва і знявагі на рынку маскоўскімі ратнікамі магілёўскіх гандлярак. З воклічам «Пара! Пара!» Іосіф Івановіч, узброены катаўскім мячом, кінуўся секчы крыўдзіцеляў. Зазваніў ратушны звон, які таксама быў сігналам да пачатку паўстання. На дапамогу мяшчанам прыйшлі выпушчаныя імі ваеннапалонныя. Маскоўскі гарнізон (ад 960 да 7000 чалавек паводле розных крыніц) амаль цалкам быў вынішчаны, выратаваліся толькі некалькі чалавек, якія, дабегшы да Рослава, паведамілі, што «могилевские мещане… изменили… ратных людей в Могилеве всех порубили». У палон узялі ваявод С.С. Гарчакова, М.А. Палуэктава, стралецкага галаву С.І. Чэкіна і іншых афіцэраў. Іосіф Пара ўваходзіў у склад пасольства, якое даставіла палонных на сейм у Варшаву. За актыўны ўдзел у паўстанні атрымаў ад караля шляхецтва.

Апошні раз згадваецца ў справе паміж цэхам кушняроў і краўцоў 7 красавіка 1663.

У мастацкай літаратуры

  • «Леаніды не вернуцца да Зямлі» (1962) Уладзіміра Караткевіча.
  • «Кніга» (2019) Давіда Лісоўскага.

Зноскі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Joseph Leonovich-Para is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Joseph Leonovich-Para
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes