Jonas Mikalojus Masalskis
Quick Facts
Biography
Ян Мікалай Масальскі (1728 — 27 студзеня 1763) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Староста ваўкавыскі і радашковіцкі, палкоўнік артылерыі ВКЛ (1748),падчашы ВКЛ з 1756, пасол на соймы 1744, 1746, 1750.
Належаў да групоўкі Чартарыйскіх, праціўнікаў караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста III.
Быў абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1761 і прэтэндаваў на пасаду маршалка. У выніку процідзеяння палітычных праціўнікаў яе не атрымаў, але яму было абяцана, што стане маршалкам наступнага Трыбунала. Абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1762 і яго маршалкам, але раптоўна памёр.
Кавалер ордэна Белага Арла (1762).
Сям'я
Быў сынам вялікага літоўскага гетмана Міхала Юзафа Масальскага і Францішкі Агінскай, дачкі троцкага кашталяна Мікалая Францішка Агінскага.
Меў братоў Юзафа Адрыяна, Ігнацыя Якуба і Казіміра Адрыяна.
Не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.
Крыніцы
- Масальскі Ян Мікалай // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.3: Дадатак. А — Я / Рэдкал.: Т.У. Бялова (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2010. – 696 с.: іл. С. 342. ISBN 978-985-11-0487-7