Johann Evangelist Hochbichler
Quick Facts
Biography
Ян Хохбіхлер (ням.: Johann Evangelist Hochbichler (Hochbüchler), польск.: Jan Hochbichler; 24 кастрычніка 1740, Цэль-ім-Цылерталь, Ціроль — 26 чэрвеня 1817, Полацк) — тэолаг, рэктар Санкт-Пецярбургскага калегіума езуітаў (Collegium Petropolitanum Paulinum) і дэкан тэалагічнага факультэта Полацкай езуіцкай акадэміі.
У 1757 г. уступіў у Таварыства Ісуса. Вывучаў тэалогію ў Інгальштаце. Быў прафесарам фізікі ў Эйхштаце, прафесарам кананічнага права і маральнай тэалогіі ў Дылінгене. Пасля ліквідацыі ордэна выкладаў у калегіуме Св. Сальвадора ў Зальцбургу. (У літаратуры таксама ёсць звесткі аб тым, што Хохбіхлер выкладаў філасафію, тэалогію і кананічнае права ў Вене.)
У 1801 г. выехаў у Беларусь, каб зноў далучыцца да Ордэна езуітаў. З 1802 г. быў віцэ-рэктарам, а ў 1803—1806 г. — рэктарам у Санкт-Пецярбургу. У 1805 г. Генеральная кангрэгацыя Таварыства Ісуса ў Расіі абрала яго адным з чатырох асістэнтаў новага генерала Тадэвуша Бжазоўскага. Апошнія гады жыцця працаваў у Полацку як прафесар тэалогіі і філасофіі, а ў 1813—1814 гг. яшчэ і як дэкан тэалагічнага факультэта.
У 1790 г. апублікаваў у Аўгсбургу працу Vertheidigung der natürlichen christlichen und katholischen Religion von Beda Meyr, untersucht von J. E. Hochbichler.
Зноскі
- ↑ BLKÖ: Hochbichler, Johann Evangelist
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Giżycki, J.-M., Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych, 1905 — s. 115.
Літаратура
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
Спасылкі
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, |