Joachim Bielski
Quick Facts
Biography
Яўхім Бельскі (польск.: Joachim Bielski) — польскі гісторык.
Аўтар «Хронікі польскай» (1597) — «першай шляхецкай гісторыі».
Сын Марціна Бельскага. Быў, як і бацька, пратэстантам, з-за чаго, відаць, цярпеў дыскрымінацыю і таму перайшоў у каталіцтва (1595).
Хроніка польская
Праца падзяляецца на дзве няроўныя часткі, ад старажытнасці да 1553, і ад 1553 да 1586. Першая частка носіць кампіляцыйны характар — у яе аснове перапісаная «Хроніка» М. Бельскага, дапоўненая звесткамі Длугаша, Стрыйкоўскага, Кромера і інш. Найбольш важная — другая частка. Толькі чацвёртая частка мае самастойны характар, і ўтрымлівае занатоўкі з уласнага досведу Я. Бельскага ці архіўныя дакументы. Асноўнай тэмай працы была гісторыя паходжання шляхецкіх і магнацкіх фаміліяў (сем'яў).
ВКЛ у працы разглядаецца як правінцыя Рэчы Паспалітай, якая «добраахвотна ўцеленая была ў Карону за Ягайлы і вечнай уніяй за Жыгімонта Аўгуста была звязаная, захаваўшы свае правы і юрысдыкцыю цалкам».
Усе сучасныя беларускія землі Я. Бельскі (як і бацька) называе «літоўскімі». З іншага боку, «рускімі» тут называюцца ваяводствы Рускае (землі Львоўская, Галіцкая, Холмская, Перамышльская), Белзскае, Падольскае, Брацлаўскае. Т.ч., Русь, як і ў пазнейшай польскай гістарыяграфіі атаяснялася з сучаснай Украінай (былой Галіцка-Валынскай зямлёй).
Зноскі
- ↑ Паводле: Фінкель, як працыт. у Белазаровіч, С.39.
Літаратура
- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7. С. 38, 39.
- Бельскі //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0. — С. 9.