peoplepill id: jerzy-sapieha
JS
Poland
1 views today
5 views this week
Jerzy Sapieha
��алкоўнік каралеўскі

Jerzy Sapieha

The basics

Quick Facts

Intro
��алкоўнік каралеўскі
Places
Gender
Male
Death
The details (from wikipedia)

Biography

Ежы Сапега, або Юрый Сапега (1637—1640 — 1667, Іспанія) — палкоўнік каралеўскі.

Біяграфія

З чарэйскай лініі Сапегаў, сын пісара польнага літоўскага Мікалая Крыштафа Сапегі і Сюзаны з Гасеўскіх. Звесткі пра яго, у тым ліку на партрэце кодзеньскай серыі, у асноўным уяўныя. Ён не памёр у 1642 годзе ва ўзросце 35 гадоў, гэта не адпавядае жыццю бацькі (1613-2.6.1639), раней за якога Ежы нарадзіцца не мог. Мікалай Крыштаф ажаніўся ў 1637 годзе, таму на час смерці караля Уладзіслава Вазы (1648) Ежы было да 10 гадоў, ён не браў удзелу ў элекцыі гэтага караля і не выконваў яго даручэнняў як староста вілкавішскі. Староства мог атрымаць пасля бацькі, але крыніцамі гэта не пацверджана. Не быў і кавалерам ордэна Белай Стужкі, такая адзнака не вядома еўрапейскай фалерыстыцы. Памёр, напэўна, і праўда ў Іспаніі, што дало глебу паданню пра пасольства і ордэн.

Аўтар уяўнай біяграфіі Ежы Сапегі — Алойзі Міштальт, са спасылкай на неназваныя кодзеньскія дакументы, а напэўна са словаў канцлера літоўскага Яна Фрыдэрыка Сапегі, паблытаў пісара польнага Мікалая Крыштафа (1613—1639) з вялікім кухмістрам Мікалаем Сапегам (†1611), злучыў іх у адну асобу і прыпісаў першаму сыноў і дачок другога, адвольна падаючы імёны і біяграфічныя звесткі.

Ордэн Белай Стужкі, напэўна, таксама ўзнік ва ўяўленні Яна Фрыдэрыка Сапегі, які падае яго гісторыю, выгляд інсігній і атрыманне Ежы Сапегам, паслом караля Жыгімонта Вазы (1566—1632) — таксама блытаючы двух Мікалаяў з розных пакаленняў. Зыходзячы з пададзенага апісання, асновай уяўленняў быў сапраўдны кастыльскі Ордэн Стужкі, але ордэнскія інсігніі ні ў апісанні, ні на партрэце Ежы Сапегі не адпавядаюць яму.

Партрэт

Эскіз 1709 года.
Партрэт 1709 года, абноўлены ў 1876 годзе.
Перарысоўка Ю. Лоскага 1855 года.

Партрэт з генеалагічнай серыі роду (72 партрэты) створаны ў 1709 годзе на заказ Яна Фрыдэрыка Сапегі для кодзеньскай базілікі Св. Ганны. Захаваўся таксама арыгінальны эскіз (цяпер у Нацыянальным музеі ў Кракаве) невядомага аўтара ўсёй серыі. Надпіс на патрэце: «Georgius 1. | Capitaneus Wilkowiscensis | Nicolai Notarii Campestris M.D.L. | Filio Legatus Vladislai 4. Catolicum | Ab Eodem Ordine Eques Albae Taeniae | Honoratus, Obiit Caelebs Anno 1642. AE:35.», — нязначна адрозніваецца ад надпісу на эскізе. Абнаўляўся ў 1876 годзе. Перарысоўка Юзафа Лоскага 1855 года дае іншы надпіс: «Georgius 2. | NICOLAI Notarii Campestri FILIUS | Capitaneus Vilkisicnsic | Poseł do Hiszpanii orderu | Albae Themiae kawaler». На думку М. Каламайскай-Саед, цяперашні надпіс з’явіўся пасля абнаўлення партрэта ў 1876 годзе, а першапачатковы зафіксаваны перарысоўкай Ю. Лоскага, але параўнанне з эскізам не пацвярджае такое меркаванне.

Ежы Сапега выяўлены з іспанскай востраканечнай барадой і ў іншаземным строі — вузкай вопратцы з вытанчаным каўнерам, што, напэўна, лічылі важным элементам падання пра меркаваную дыпламатычную місію ў Іспанію, дзе ён памёр. Падоўжаны твар з вялікім прамым носам і міндалепадобнымі вачамі, характэрны ўсім партрэтам кодзеньскай серыі, напэўна, пацвярджаў належнасць да нашчадкаў Нарымонта. Стужцы і знаку ордэна Albae Taeniae і, напэўна, дэвізу ордэна Pietas et Iustitia (лац.: Дабро і Справядлівасць) бракуе праўдзівасці. На думку М. Каламайскай-Саед, патрэт цалкам уяўны.

Зноскі

Літаратура

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Jerzy Sapieha is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Jerzy Sapieha
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes