peoplepill id: jazep-horyd
JH
Poland Ukraine
2 views today
2 views this week
The basics

Quick Facts

Work field
Gender
Male
Place of birth
Odessa, Odessa Oblast, Ukraine
Place of death
Warsaw, Masovian Voivodeship, Poland; Vilnius, Vilnius City Municipality, Vilnius County, Lithuania; Dęblin, Ryki County, Lublin province, Poland
Age
43 years
Education
Imperial University of Vilna
The details (from wikipedia)

Biography

Язэ́п Міха́йлавіч Го́рыд (27 ліпеня 1896, Адэса —1 верасня 1939) — заходнебеларускі мастак. Займаўся прыкладной і станковай графікай, станковым і манументальным жывапісам.

Біяграфія

Маладыя гады

Нарадзіўся ў Адэсе. Маці Браніслава Янкоўская. У Марыупалі скончыў школу. Пайшоў на фронт Першай сусветнай вольнапісаным. На Кубані далучыўся да польскага войска Люцыяна Жалігоўскага, у складзе якой — праз Бесарабію і Галіцыю — тройчы паранены стралец Язэп дайшоў у 1921 годзе да Вільні.

У 1923—1928 навучаўся на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта ў Фердынанда Рушчыца і Людаміра Сляндзінскага.

Праца над беларускамоўнымі выданнямі

У 1925 годзе ён аздобіў выданне фалькларыста і музыказнаўцы Антона Грыневіча «Беларускі дзіцячы спеўнік». У снежні 1926 распрацаваў лагатып Грамадоўскай газеты «Narodny zwon». Да 1928 вядучы мастак сатырычнага часопісу «Маланка», афармляў кнігі Максіма Багдановіча «Вянок» (2-е выданне), Міхася Васілька «Шум баравы», Максіма Танка «Журавінавы цвет», Рыгора Шырмы «Беларускія народныя песні», Яна Станкевіча «Беларускія (крывіцкія) казкі», заходнебеларускія падручнікі.

Сымон Рак-Міхайлоўскі замовіў партрэты Якуба Коласа і Янкі Купалы. У мінскім музеі Купалы захоўваецца графічны адбітак партрэта песняра аўтарства Ніны Сасноўскай і Язэпа Горыда. Сасноўская зрабіла алоўкавы малюнак, а Горыд перавёў яго на літаграфскі камень.

У чэрвені 1928 Горыда «адмыслова запрасілі» паўдзельнічаць у выстаўцы, што павінна адбыцца ў памяшканні рэстарана Урублеўскіх (на рагу Міцкевіча і Арэшкоўскага), на якую даслаў свае тры працы і вядомы мастак Людамір Сляндзінскі.

Апошнія гады

Паціху адыходзіць ад малааплочваемай працы над беларускімі выданнямі. Атрымлівае памяшканне пад часовую майстэрню ў бернардзінскіх мурах, дзе выконвае першую манументальную замову, якая істотна падмацавала яго фінансавы стан. У 1929 удзельнічае ў дзвюх выстаўках: у Вільні і Познані са сваімі станковымі творамі.

У 1929 годзе ў Вільні Ілюстраваў працу «Chronologia dziejów nowożytnych» (1492—1929) Ёзэфа Раманоўскага.‏

З 1928 года навучаўся ў Парыжы, дзе рабіў свае выстаўкі ў 1925, 1928, 1930 гадах. У 1930 годзе пасля сваёй выстаўкі ў Галерэі Зак вяртаецца ў Вільню. Быў членам Віленскага таварыства мастакоў-пластыкаў (польск.: Wileńskie Towarzystwo Artystów Plastyków) У 1931 годзе апрацаваў каталог «Malarstwo, rysunek, grafika».

Па вяртанні робіцца папулярным мастаком, мае шмат замоў. Удзельнічаў у распачатай 14 чэрвеня 1931 года выстаўцы, прымеркаванай да заснавання музея сучаснага мастацтва. Прэзентаваў свае працы на І Выстаўцы твораў віленскіх мастакоў у Друскеніках. Ад пачатку 1932 года, тры гады запар, яго выстаўкі выклікалі рэзананс у Варшаве. Год працаваў над замовай па выкананні вітража і фрэсак у прэзентацыйнай зале віленскага гарнізоннага казіно, у якой прадставіў сімвалічныя сцэны вызвалення і адраджэння Польшчы, што было ўспрынята замоўцамі патэтычна.

У кастрычніку 1932 года зладзіў персанальную выстаўку з 50 твораў. Тады ж, у 1930-я гады, зрабіў сграфіта на адміністрацыйным будынку на вуліцы Дамініканскай. У агульную, трохколерную кампазіцыю раслінна-дэкаратыўнага арнамента, побач з нябесным апекуном Вільні, навечна пасяліў Скарынаўскі відарыс, што захаваўся да сёння.

У 1938 годзе намаляваў фрэскі ў Прамыслова-гандлёвым доме ў Вільні.

Паводле некаторых звестак, загінуў у часе бамбардзіроўкі Варшавы 1 верасня 1939 года. Паводле іншых звестак загінуў пад Вільняй ці Дземблінам.

Творчасць

Працаваў у галіне палітычнай і бытавой карыкатуры, сатырычнага малюнка, у кніжнай графіцы. Аб’ектам палітычна завостраных карыкатур Горыда былі прадстаўнікі буржуазіі Польшчы: міністры, клерыкальныя дзеячы, прадстаўнікі рэжыму Пілсудскага, журналісты і іншыя.

Працы

Вільня

Дагэтуль захаваўся аб’ёмны роспіс у беларускім стылі, з выкарыстаннем малюнкаў з гравюр Скарыны каляровымі тынкоўкамі (сграфіта) будынку на вул. Дамініканскай.

Літоўскі мастацкі музей(руск.) бел.[5]

  1. Партрэт скульптара Рафала Яхімовіча(руск.) бел., 1929, год набыцця 1956
  2. Вільня, Лукішкі, пляц узімку 1932, год набыцця 1958
  3. Віленская бажніца Св. Яна з усходняга боку і дамы на вуліцы Св. Міхаіла (без года)

Нацыянальны музей у Варшаве

  1. Нёман з рыбакамі на беразе
  2. Узгорак

Іншае

У цэнтральным дзяржаўным архіве Літвы захоўваюцца яго заліковая кніжка, фота, даведкі ўніверсітэта.

Зноскі

  1. Горид Язэп Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 164. — 737 с.
  2. Пілігрымка мастака Язэпа Горыда Сяргей Гваздзёў Новы Час 02-04-2010
  3. Вяртанне-6, Мінск, 1999 Беларускі фонд культуры с.102
  4. Каталог аўкцыёну
  5. Вяртанне-6, Мінск, 1999 Беларускі фонд культуры с.109-100

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.

Спасылкі

  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Jazep Horyd is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Jazep Horyd
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes