Jansug Gvinjilia
Quick Facts
Biography
Джансуг Мікалаевіч Гвінджы́лія (груз. ჯანსუღ ღვინჯილია; 14 кастрычніка 1940, в. Дымі, Багдадскі раён, Грузія — 27 лютага 2001, Тбілісі, Грузія) — грузінскі пісьменнік, крытык, публіцыст. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Грузіі (1993).
Біяграфія
Скончыў у 1964 годзе Кутаіскі педагагічны інстытут.
Памёр ад сардэчнага прыступу 27 лютага 2001 на сцэне Тбіліскага тэатра оперы і балета на юбілейным вечары, прысвечаным 80-годдзю пісьменніка Чабуа Амірэджыбі.
Творчасць
Аўтар літаратурна-публіцыстычных зборнікаў «Пачуццё меры ў сучаснай крытычнай думцы» (1979), «Асоба Георгія Саакадзэ» (1980), «Паэтычная энергія» (1983), «Душа-стваральніца» (1985), «Рэальнае жыццё грузіна» (1992, Дзяржаўная прэмія Грузіі 1993), «Краіна — доля Багародзіцы» (1997), у якіх адлюстраваны актуальныя праблемы сучаснай грузінскай літаратуры, праблемы адраджэння і сцвярджэння нацыянальнай самасвядомасці грузінскага народа.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, |