peoplepill id: janka-chvorast
JC
Belarus
2 views today
2 views this week
The basics

Quick Facts

Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Kaciolki, Šaniaŭski Sieĺsaviet, Pružany District, Belarus
Place of death
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
81 years
Family
Relatives:
Education
Belarusian Gymnasium of Vilnia
Vilnius, Vilnius City Municipality, Second Polish Republic
Vilnius University
Vilnius, Vilnius City Municipality, Lithuania
Employers
Vileyka Vileyka District, Belarus
Belarusian State Philharmonic
Belarus
Frunzyenski District, Minsk, Belarus
(-1978)
Awards
Honored Worker of Culture of the Byelorussian SSR
(1977)
The details (from wikipedia)

Biography

Я́нка (Іван Ма́ркавіч) Хво́раст (24 лютага (11 лютага) 1902, в. Кацёлкі, цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці — 1 ліпеня 1983) — беларускі танцоўшчык, балетмайстар, збіральнік беларускага харэаграфічнага фальклору. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977). Стрыечны брат Рыгора Шырмы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Кацёлкі Пружанскага павета Гродзенскай губерні (Расійская імперыя). яго маці, Захвея Васільеўна (у дзявоцтве Шырма, 1875 - 1944), паспрыяла росту таленту Рыгора Шырмы, які пачаў запісваць народныя песні менавіта ад сваёй цёткі па бацьку.

Пачатковую адукацыю атрымаў у царкоўнапрыходскім вучылішчы ў роднай вёсцы, дзе закончыў тры класы.У 1923 паступіў у чацвёрты клас гімназіі імя А. Міцкевіча ў Пружанах, дзе зблізіўся са старэйшым стрыечным братам Р. Шырмам, які пачынаў у Пружанах сваю культурніцкую працу. У 1926 Шырма пераязджае ў Вільню, следам за ім едзе Янка Хвораст.

Выпускнікі Віленскай беларускай гімназіі. Злева направа: Юльян Саковіч, Янка Хвораст, Марыя Скурко (Маслоўская). 1931

З 1926 ён працягваў вучобу ў Віленскай беларускай гімназіі, дзе ўдзельнічаў у гуртках, тэатральных пастаноўках, спяваў у хоры пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы і распачаў творчую дзейнасць як саліст танцавальнай групы хору славянскай песні (1928). У 1929 паступіў на філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта, дзе быў адным з кіраўнікоў музычна-драматычнай секцыі Беларускага студэнцкага саюза, браў актыўны ўдзел у дзейнасці Таварыства прыяцеляў беларусаведы. Адначасова вучыўся ў прыватнай школе балетнага майстэрства. У 1935 годзе, атрымаўшы дыплом магістра філасофіі, цягам трох гадоў не мог уладкавацца на працу з-за свайго беларускага паходжання, праваслаўнага веравызнання і спачування адраджэнцкаму руху. Толькі ў 1938 уладкаваўся на працу настаўнікам польскай і лацінскай моў, псіхалогіі і логікі ў Вілейскай гімназіі імя Генрыка Сянкевіча.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР з'яўляўся кіраўніком і салістам харэаграфічнай групы Беларускага ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы (1940-я—1951), з якім гастраліраваў па Уралу, Сібіры, Сярэдняй Азіі. Пад канец 1943 года калектыў вярнуўся ў Беларусь, выступаў на заводах, фабрыках, шпіталях, у партызанскіх атрадах і на перадавой. За час працы з ансамблем Янка Хвораст распрацаваў і паставіў больш за 60 танцаў, танцавальных кампазіцый, мініяцюр.

у 1953—1960 — саліст балета Беларускай філармоніі, аб'ехаў з гастролямі шматлікія гарады Савецкага Саюза. Акрамя таго, займаўся пастаноўкамі народных танцаў для калектыву.

У 1960—1978 пэўны час працаваў выкладчыкам у Мінскім харэаграфічным вучылішчы, кансультантам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, аказваў дапамогу самадзейным харэаграфічным калектывам (сярод якіх смаргонскі народны ансамбль песні і танца імя Агінскага, наваградскі народны ансамбль песні і танца «Свіцязь», ваўкавыская «Маладосць», дзятлаўскі «Лянок», лідская «Лідчанка» і інш.).

З 1978 года на пенсіі. Памёр у 1983.

Дзейнасць

Любоў да народных спеваў і танцаў яшчэ ў дзяцінстве пераняў ад сваёй маці Захвеі Васілеўны, якая была вядомай на ўсё ваколле спявачкай, глыбокім знаўцам народнай песні.

Дзякуючы глыбокаму веданню беларускага танцавальнага фальклору, беражліваму стаўленню да яго нацыянальна-спецыфічных асаблівасцей зрабіў значны ўнёсак у развіццё беларускага народна-сцэнічнага танца. Стварыў сцэнічныя варыянты беларускіх танцаў «Таўкачыкі», «Мікіта», «Падушачка», «Козачка», кадрыляў «Котчынская», «Беларуская». Вялікая заслуга Івана Хвораста ў адраджэнні беларускіх карагодаў (танкоў) «Пойдзем, пойдзем лугам», «Дзявочы», «Лірычны», «Вішанька» і інш.

Запісаў і паставіў дзясяткі народных танцаў, якія часткова ўвайшлі ў зборнікі «Беларускія танцы» (1974, 1977), «Танцы Янкі Хвораста» (1991).

Яму належаць таксама харэаграфічныя кампазіцыі «Паланэз Агінскага» і «Світанак над Свіцяззю».

Узнагароды

  • Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977)
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
  • Медалі

Бібліяграфія

  • Як правільна гаварыць і пісаць па-беларуску (разам з Янкам Станкевічам, Станіславам Глякоўскім і Антонам Шукелойцем; Вільня, 1937)
  • Белорусские танцы / И. М. Хворост (1974)
  • Хворост И. М. Белорусские танцы / редактор С. М. Гребенщиков. — Мн.: Беларусь, 1977. — 150 с. — 8 000 экз.
  • Танцы Янкі Хвораста: Зб. / Рэсп.навук.-метад.цэнтр культуры (1991)

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Здановіч Іван Юльянавіч. Хвораст Іван Маркавіч // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны, 2003. — С. 131—132.
  • Іван Маркавіч Хвораст // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 419.
  • Республика Беларусь: энциклопедия. [В 7 т.].. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2008. — Т. 7.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Janka Chvorast is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Janka Chvorast
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes