Jan Domanowski
Quick Facts
Biography
Ян Даманоўскі (польск.: Jan Domanowski; каля 1496 ці 1500 , вёска Даманава, цяпер Бельскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча — 1563) — рымска-каталіцкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, дыпламат, юрыст. Адзін з найбольш адукаваных людзей свайго часу, знаўца права.
Біяграфія
Вучыўся, верагодна, у Кракаўскай Акадэміі, пазней удасканальваў адукацыю ў Італіі, дзе вывучаў права і тэалогію. У 1521 пры дапамозе вялікай княгіні Боны Сфорцы стаў канцлерам віленскага біскупа. Ад 1524 пробашч у Іўі, ад 1528 канонік віленскі, ад 1529 пробашч кафедры святога Станіслава ў Вільні, якую адбудаваў пасля пажару. У 1526 удзельнічаў у складанні 1-га віленскага сінадальнага статуту. Вікарый і афіцыял віленскай капітулы ад 1531, актыўны змагар з Рэфармацыяй.
Ад 1539 сакратар каралеўскі (спачатку Жыгімонта Старога, пасля — Жыгімонта Аўгуста). У 1540—1544 удзельнічаў у працах камісіі па вызначэнні мяжы з Інфлянтамі, у 1545 з Прусіяй. У 1546 пасол ад Паноў-Рады да Жыгімонта II ў справе ўніфікацыі манеты ВКЛ і Польшчы. У 1551 пасланец у Інфлянты для ўрэгулявання памежных пытанняў. Ад гэтага ж часу, магчыма, узначальваў 1-ю камісію па распрацоўцы Статута ВКЛ 1566 года, якая складалася з 5 каталікоў і 5 праваслаўных.
У 1555 прызначаны, а ў 1556 зацверджаны біскупам жамойцкім. Збіраў падаткі са святароў на патрэбы вайны з Масковіяй. На яго загад Пётр Раізій апрацаваў статут жамойцкай дыяцэзіі Constitutiones ecclesiae mednicensis і Novelle constitutionis ecclesie mednicensis. У 1559—1561 удзельнічаў ва ўсіх найважнейшых дзяржаўных нарадах, на якіх выраўалася пытанне далучэння Інфлянтаў да ВКЛ. 28 лістапада 1561 прымаў прысягу ў Готарда Кетлера і прадстаўнікоў інфлянцкіх станаў на вернасць ВКЛ.
Зноскі
- ↑ ЭнцВКЛ, 2005
- ↑ Józef Jasnowski, Jan Domanowski // Polski Słownik Biograficzny, 1939—1946. T. V. — S. 298—299
Літаратура
- Józef Jasnowski, Jan Domanowski // Polski Słownik Biograficzny, 1939—1946. T. V. — S. 298—299.
- Пазднякоў В. Даманоўскі Ян // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 574. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Біскупы жамойцкія | ||
---|---|---|
Біскупы жамойцкія | ||
Мацей з Вільні · Мікалай Камеданус · Пётр з Львова · Якуб з Вільні · Бартламей з Пултуска · Ежы з Вільні · Мацей з Таполі · Бартламей Свірэнкавіч · Марцін з Жамойці · Марцін Лінтфар · Мікалай Радзівіл · Мікалай Вязгайла · Вацлаў Вярбіцкі · Ян Даманоўскі · Станіслаў Наркускі · Віктарын Вярбіцкі · Юрый Пяткевіч · Мельхіёр Гедройц · Мікалай Пац · Станіслаў Кішка · Абрагам Война · Мельхіёр Эляшэвіч-Гейш · Юрый Тышкевіч · Пётр Парчэўскі · Аляксандр Казімір Сапега · Казімір Пац · Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн · Ян Мікалай Згерскі · Павел Францішак Сапега · Аляксандр Мікалай Гараін · Юзаф Міхал Карп · Антоні Дамінік Тышкевіч · Ян Дамінік Лапацінскі · Ян Стэфан Гедройц · Юзаф Арнульф Гедройц · Шыман Мікалай Гедройц · Матэюс Валанчус · Аляксандр Берасневіч · Мечысловас Леанардас Палюлёніс · Гаспарас Феліксас Ціртаўтас · Францішак Карэвіч | ||
Мацей з Вільні · Мікалай Камеданус · Пётр з Львова · Якуб з Вільні · Бартламей з Пултуска · Ежы з Вільні · Мацей з Таполі · Бартламей Свірэнкавіч · Марцін з Жамойці · Марцін Лінтфар · Мікалай Радзівіл · Мікалай Вязгайла · Вацлаў Вярбіцкі · Ян Даманоўскі · Станіслаў Наркускі · Віктарын Вярбіцкі · Юрый Пяткевіч · Мельхіёр Гедройц · Мікалай Пац · Станіслаў Кішка · Абрагам Война · Мельхіёр Эляшэвіч-Гейш · Юрый Тышкевіч · Пётр Парчэўскі · Аляксандр Казімір Сапега · Казімір Пац · Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн · Ян Мікалай Згерскі · Павел Францішак Сапега · Аляксандр Мікалай Гараін · Юзаф Міхал Карп · Антоні Дамінік Тышкевіч · Ян Дамінік Лапацінскі · Ян Стэфан Гедройц · Юзаф Арнульф Гедройц · Шыман Мікалай Гедройц · Матэюс Валанчус · Аляксандр Берасневіч · Мечысловас Леанардас Палюлёніс · Гаспарас Феліксас Ціртаўтас · Францішак Карэвіч |