Jan Aland
Quick Facts
Biography
Ян Аланд (псеўданім Пётр Казімір Трызна; польск.: Jan Aland лац.: Ioannes Alandus; каля 1559, Львоў — 14 сакавіка 1641, Нясвіж) — святар, педагог.
У Кракаўскай акадэміі скончыў курсы філасофіі і тэалогіі са ступенню магістра. У 1580 г. разам з Пятром Скаргам і Станіславам Лянчыцкім (лац.: Lancicius) быў адным з заснавальнікаў езуіцкай пляцоўкі ў Полацку, а потым — адным з першых выкладчыкаў Полацкага езуіцкага калегіума. Каля 1586 г. узначаліў катэдральную школу ў Гнезна, дзе быў высвечаны на ксяндза. Уступіў у Таварыства Ісуса ў Кракаве 8 красавіка 1590 г. У навіцыяце паглыбіў свае веды у галіне тэалогіі і прысвяціў сябе педагагічнай кар’еры. Прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў і экстэрнаў у Яраславе (1591—1594), прафесар калегіума і памочнік прапаведніка навіцыяту ў Рызе.
З 1600 г. працаваў выключна ў Нясвіжы: як прэфект школ (1604—1606, 1613—1614), прэфект Марыянскай кангрэгацыі (1609—1613), прэфект бурсы (1618—1619), інструктар Трэцяй прабацыі (1619—1620), рэктар (1620—1623). Адначасова з гэтым быў прыдворным прапаведнікам Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі і выхавацелем яго сыноў.
Найбольшую вядомасць Аланду (падпісаўся псеўданімам «Пётр Казімір Трызна») прынёс пераклад пяці трактатаў, якія памылкова прыпісваліся Св. Аўгусціну: Ksiąg pięcioro: Rozmyślania, Mowy tajemne, Broń duchowna, O skrusze serca, O marności świata (Вільня, 1617). Таксама апублікаваў кнігі:
- Pamiątka JO. sławney pamięci Panu Mikołajowi Chrysztofowi Radziwiłłwi Xięciu na Ołyce y Nieświeżu… czyniona przy exequiach rocznych w Nieświeżu dnia 28 lutego 1617 (Вільня, 1617).
- O cudach SS. Aniołów Bożych w kościele św. Michała Archanioła blisko Nieświeża (Вільня, 1630). (На лаціне — De miraculis in aede S. Michaelis (Вільня, 1630))
- Devotio hebdomadaria ad S. Michaelem. Nabożeństwo tygodniowe do ś. Michała (Вільня, 1630). (На лаціне і па-польску).
Зноскі
Літаратура
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.