Jakub Widacki
Quick Facts
Biography
Якуб (Якаў Піліпавіч) Відацкі — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Відацкіх герба «Корчак». Сын Піліпа Яна Відацкага і Юліяны Пюрэцкай. Меў брата Яна, ганаровага апекуна Гродзенскай гімназіі.
У 1809 г. — дазорца вясковых складоў Гродзенскай губерні. У 1813 г. — прысяжны (камісар) Кобрынскага ніжняга земскага суда. У 1821 г. — кобрынскі земскі спраўнік. У 1837 г. — прысяжны Кобрынскага павятовага суда. У 1840 г. — кобрынскі павятовы суддзя.
Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 1-й ст. у 1821 годзе.
Валодаў 156 сялянскімі душамі ў Кобрынскім павеце.
Сям’я
Сын Эдмунд служыў аланецкім (Аланецкая губерня была самай паўночнай у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі) павятовым страпчым (памочнікам пракурора па крымінальных справах) у чыне калежскага сакратара, а Юльян — у грэнадзёрскім імператара Аўстрыйскага палка паручнікам.
Зноскі
Літаратура
- Швед, В. В. Відацкі Якуб (Якаў) Піліпавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.