Iya Malkina
Quick Facts
Biography
Ія Вітальеўна Малкіна (в. Старое Раматова, Маларыцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларуская дзяржаўная дзяячка, першы намеснік Міністра аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2014—2019). Кандыдат юрыдычных навук.
Біяграфія
Нарадзілася ў вёсцы Старое Раматова Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і вайскоўца.
У 1997 годзе з адзнакай скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
C 1997 па 2001 год працавала ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у тым ліку намесніцай дырэктара — начальніцай упраўлення гуманітарнай дзейнасці Дэпартамента. Затым узначальвала юрыдычную службу і галоўнае ўпраўленне прававога забеспячэння Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
У 2000 годзе скончыла з адзнакай Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзелавое адміністраванне». У 2007 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Адміністрацыйнае права».
У маі 2014 года была прызначана на пасаду першага намесніка Міністра аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, курыравала буйныя праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі.
У маі 2019 года звольнена з пасады першага намесніка Міністра аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта.
З 29 чэрвеня 2019 года па 15 лютага 2020 года працавала намеснікам старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
15 лютага 2020 года назначана першым намеснікам старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам», аднак ужо 17 сакавіка 2020 года вызвалена ад гэтай пасады ў сувязі з пераводам да другога наймальніка.
У сакавіку 2020 года накіравана на работу ў Маскву памочніцай старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Сям’я
Муж — Віктар Францавіч Кучынскі, беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь I—III скліканняў, вядомы, як «гранатамётчык» Лукашэнкі.