Ivan Vladimirovich Pishch
Quick Facts
Biography
Іван Уладзіміравіч Пішч (21 кастрычніка 1933, в. Пугачы, Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 11 ліпеня 2018) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1995).
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Тэхналогія сілікатаў», 1957; аспірантура, 1965).
Працаваў на Гарынскім заводзе абліцовачна-фасаднай керамікі (1957—1958), заводзе «Чырвоны металіст» (Мінск; 1958—1960), Барысаўскім шклозаводзе (1960—1964), у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1965, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра тэхналогіі шкла і керамікі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: керамічныя пігменты; тэхналогія будаўнічай керамікі; вытворчасць керамічнай цэглы, порыстых запаўняльнікаў, керамічных плітак, клінкера, санітарных керамічных вырабаў; рэалогія керамічных суспензій; гідрафабізацыя.
Узнагароды
Граматы Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры Рэспублікі Беларусь (1995), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2005).
Бібліяграфія
- Силикатные керамические пигменты : диссертация … доктора технических наук : 05.17.11 : защищена 25.12.1991 : утверждена 06.03.1992 / Пищ Иван Владимирович. — Минск, 1991.
- Керамические пигменты / И. В. Пищ, Г. Н. Масленникова. — Минск, 2005.
Зноскі
Літаратура
- Пищ Иван Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 6. — С. 83.
- Міляшкевіч Я. Г. Пішч Іван Уладзіміравіч / Я. Г. Міляшкевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 395. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Пішч Іван Уладзіміравіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 124.