peoplepill id: ivan-pratasenya
IP
Belarus
1 views today
1 views this week
Ivan Pratasenya
Belarusian graphic artist and watercolorist

Ivan Pratasenya

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian graphic artist and watercolorist
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Znamya, Sluck District, Minsk Region, Belarus
Place of death
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
91 years
Education
Minsk State Art College
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
(-1957)
Moscow State University of Printing Arts
Moscow, Moscow Governorate, Russia
(-1965)
Employers
Uradzhai
Belarus
Belarusian Petrus Brouka Encyclopedia
Soviet Union
(-1984)
Belarus
The details (from wikipedia)

Biography

Іван Міхайлавіч Пратасе́ня (1 лютага 1931, в. Старцавічы (цяпер в. Знамя),Слуцкі раён — 22 сакавіка 2022, Мінск) — беларускі мастак–графік і акварэліст.

Біяграфія

У 1957 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, вучыўся ў Л. Лейтмана і Я. Харытоненкі. У 1965 годзе скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут. 3 1958 года працаваў мастаком у Дзяржаўным камітэце па тэлебачанні і радыёвяшчанні, мастацкім рэдактарам выдавецтва «Ураджай», у 1972—1984 гг. — мастацкім рэдактарам выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у 1985—2000 гадах мастацкім рэдактарам у часопісе «Работніца і сялянка» (цяпер «Алеся»).

Член Беларускага саюза мастакоў‎ з 1973 года.

Творчасць

З 1964 года ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках. Працаваў у акварэлі і кніжнай графіцы, займаўся мастацкім аздабленнем часопісаў. Значная частка станковых твораў прысвечаная выдатным асобам беларускай гісторыі, у т.л. пісьменнікам, беларускім помнікам архітэктуры, гістарычнай тэматыцы. Аўтар акварэльных пейзажаў, у т.л краявідаў Случчыны.

Творы вылучаюцца дакладнасцю малюнка, тонкім пачуццём колеру, змястоўнай і эмацыйнай напоўненасцю. Аўтар пейзажаў «Лагойшчына» (1969), «Навальніца над Нараччу» (1972), «Стары Браслаў» (1976), «Восень у Вязынцы» (1980), «Вечны кліч. Адвечнае» (1982), «Вячэрні звон» (1998) і інш. Сярод тэматычных карцін: «Мелодыя роднага края» (1969), «Случчына мая, мае бацькі» (1971), «Маці. Прысвячаецца Н. Ф. Купрыянавай і яе сынам» (1975), «Вяселле ў Падгор’і» (1978), «Набат 1863 г. К. Каліноўскі і Марыся» (1989), «Трывожныя сны ветэрана» (1995); трыпціх «Балада» (памяці А. Міцкевіча; 1998); партрэтаў П. Броўкі і «Думы Цёткі (Алаіза Пашкевіч)» (1976), «Кірыла Тураўскі» (1979), «Развітанне ў Ляўках Я. Коласа і Я. Купалы» (1982), «Кветкі Радзімы. Францыск Скарына» (1988), «Асветніца Ефрасіння Полацкая» (1990), «Партрэт бацькі» (1999).

Аўтар серый помнікаў старажытнай архітэктуры Беларусі (1979—1981), «Акорды роднай мелодыі» (2000), малюнкаў.

Творы І. Пратасені ўключаныя ў аль­бом «Слуц­кая па­літра» (2010).

У снежня 2010 года перадаў у дар Дзяржаўнаму музею гісторыі беларускай літаратуры шэраг сваіх графічных твораў.

Прызнанне

Узнагароджаны Дыпломам імя Францыска Скарыны (1984).

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 24. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 6. — С. 217. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — С. 381. — 742 с. — 9 500 экз.
  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 428. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Піскун В. Паціна даўняга часу // «Культура», № 51 (971). 2010, 18—24 снежн.
  • Слуцкая палитра / Сост. Серик Н. Г. — РИУ «Литература и Искусство». 2010. — 64 с.
  • Ціткоўскі І. Юбілей мастака // «Iнфа-Кур’ер». 2006, 2 лют.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Ivan Pratasenya is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Ivan Pratasenya
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes