peoplepill id: ivan-petrovich-lyakin
IPL
Russia
1 views today
1 views this week
Ivan Petrovich Lyakin
Russian military personnel

Ivan Petrovich Lyakin

The basics

Quick Facts

Intro
Russian military personnel
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Moscow, Russia
Place of death
Gomel Region, Belarus
Age
29 years
The details (from wikipedia)

Biography

Іван Пятровіч Лякін (1912—1941) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1940).

Біяграфія

Іван Лякін нарадзіўся 24 чэрвеня 1912 года ў Маскве. Пасля заканчэння пяці класаў школы працаваў на заводзе. У 1937 годзе Лякін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях савецка-фінскай вайны, будучы наводчыкам гарматы 218-га артылерыйскага палка 51-й стралковай дывізіі 13-й арміі Паўночна-Заходняга фронту.

8-12 студзеня 1940 года Лякін удзельнічаў у прарыве фінскай абароны ў раёне пасёлка Рэпола на поўнач ад Выбарга.

Вызначыўся ў час бою за станцыйны пасёлак. Ноччу, перад пачаткам агульнага наступу разлік ўручную (каб не прыцягнуць увагу праціўніка шумам і іржаннем коней) выкаціў 76-мм палкавую гармату на адкрытую пазіцыю для стральбы прамой наводкай і замаскіраваў яго, а з пачаткам наступлення - адкрыў агонь, разбурыўшы будынак, у якім знаходзіўся фінскі камандны пункт. Гармата Лякіна працягвала весці агонь па фінскай пяхоце пад абстрэлам праціўніка, якім былі выведзеныя са строю трое з чатырох артылерыстаў.

У крытычны момант бою ён разам са сваімі таварышамі знішчыў 1 процітанкавую артылерыйскую гармату і падавіў агонь яшчэ адной, што спрыяла прасоўванню наперад танкавых частак.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 красавіка 1940 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» чырвонаармеец Іван Лякін быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 421.

У 1941 годзе Лякін скончыў Маскоўскае артылерыйскае вучылішча. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах. 19 жніўня 1941 года Лякін загінуў у баі. Пахаваны ў горадзе Чачэрску Гомельскай вобласці Беларусі.

Зноскі

  1. Іван Пятровіч Лякін на сайце «Героі краіны»
  2. Герои Советского Союза // журнал "Техника молодежи", № 2, 1941. стр.12-16
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Ivan Petrovich Lyakin is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Ivan Petrovich Lyakin
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes