Ivan Nikolaevitsj Antipin
Quick Facts
Biography
Іван Мікалаевіч Анціпін (1914, Какуй, Іркуцкая губерня, Расійская імперыя — 6 кастрычніка 1943, бераг Дняпра, Гомельская вобласць, Беларуская ССР) — малодшы сяржант, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
Падчас вайны ў пасады камандзіра сапёрнага аддзялення 483-га асобнага сапёрнага батальёна (356-я стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт) малодшы сяржант І. М. Анціпін асабліва вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра.
Біяграфія
Іван Мікалаевіч Анціпін нарадзіўся ў 1914 годзе ў вёсцы Какуй Усць-Куцкай воласці Кірэнскага павета Іркуцкай губерні (Усць-Кутский раён Іркуцкай вобласці, цяпер вёска не існуе) у сялянскай сям'і. Па нацыянальнасці рускі.
У 1921 годзе паступіў у Падымахінскую пачатковую школу, а затым вучыўся ў сельскай школе Таюры і школе ў вёсцы Маркава. У 1928 годзе ўступіў у камсамол, потым навучаўся ў Усць-Куцкай і Кірэнскай школе. Пасля заканчэння школы пераехаў у Іркуцк, дзе вучыўся ў школе Фабрычна-заводскага навучання.
Пасля заканчэння навучання працаваў інструктарам абласнога стралковага клуба «Асавіяхіма». У 1940 годзе вярнуўся ў Усць-Кут, дзе займаў пасаду загадчыка аддзела Усць-Куцкага райвыканкама.
23 лютага 1942 года быў прызваны на ваенную службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію Усць-Куцкім райваенкаматам.
У лістападзе 1942 годзе быў адпраўлены на фронт у дзеючую армію. На пасадзе камандзіра сапёрнага аддзялення 483-га асобнага сапёрнага батальёна (356-я стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт) удзельнічаў у баях на Заходнім, [Бранскі фронт|Бранскім]], Ароўскім і Цэнтральным франтах. Таксама прыняў удзел у баях пад Арлом і пад Курскам. Падчас Арлоўскай аперацыі Іван Мікалаевіч са сваімі байцамі зняў і абясшкодзіў 400 мін і «сюрпрызаў».
26 верасня 1943 года Анціпін са сваім аддзяленнем выйшаў на левы бераг Дняпра у раёне населенага пункта Любеч (Рыпкінскі раён, Чарнігаўскай вобласці Украіны) і прыступілі да пошукаў лодкі і вырабе плоцікаў, а таксама разведалі месца для пераправы. У ноч на 27 верасня 1943 года пад моцным варожым кулямётным і мінамётным агнём забяспечваў фарсіраванне ракі батальёнам.
6 кастрычніка 1943 года Іван Мікалаевіч Антипин загінуў падчас баёў на Дняпроўскім плацдарме. Першапачаткова быў пахаваны ў вёсцы Людзвіноў (цяпер Брагінскі раён, Гомельскай вобласці Беларусі, цяпер вёска не існуе), але пасля перапахаваны ў вёсцы Курыцічы (цяпер Петрыкаўскі раён, Гомельскай вобласці Беларусі).
Узнагароды і памяць
За свой подзвіг малодшы сяржант Іван Мікалаевіч Анціпін 15 студзеня 1944 года быў пасмяротна ўзнагароджаны званнем Герой Савецкага Саюза з уручэннем медаля «Залатая Зорка» і ордэна Леніна.
Яго імем быў названы стралковы клуб ДТСААФ у Іркуцку, а таксама яго імя значыцца пад нумарам 15 у спісе «Герояў Савецкага Саюза — вызваліцеляў Брагіншчыны на дошцы гонару на будынку музея ў гарадскім пасёлку Брагін (Брагінскі раён, Гомельскай вобласці Беларусі).
Зноскі
- ↑ Іван Мікалаевіч Анціпін на сайце «Героі краіны»
- ↑ Шкадов, 1987, с. 66
- ↑ Антипин, А. А. История одной экспедиции // Диалог-ТВ : газета. — 2014. — № 49.
- ↑ Кузнецов, 1982, с. 43
- ↑ Узнагародны ліст у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа»
- ↑ Антипин Иван Николаевич. Герои Советского Союза.Солдаты Победы.
- ↑ Антипин, А. История одной экспедиции // Диалог-ТВ : газета. — 2014. — № 50.
Літаратура
- Андреев, С. А. Совершённое ими бессмертно. — Книга 2. — М.: Высшая школа, 1986. — С. 159. — 509 с.
- Антипин Иван Николаевич // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз.
- Кузнецов, И. И. Антипин, Иван Николаевич // Золотые Звёзды иркутян / И. И. Кузнецов. — Иркутск: Восточно-Сибирское книжное издательство, 1982. — С. 352. — 30 000 с. — (40-летие Великой Победы).
Спасылкі
Іван Мікалаевіч Анціпін на сайце «Героі краіны»
- Антипин, А От Лены до Днепра. Сибирские поисковики поклонились праху героя-земляка.Информационно-аналитический портал Союзного государства.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, |