Ivan Furman
Quick Facts
Biography
Іван Пятровіч Фурман (1890, Магілёў — 19 студзеня 1934, Віцебск) — беларускі мастацтвазнавец і краязнавец.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча; затым Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. Памёр ў Віцебску пасля цяжкай хваробы.
Член Камісіі па ахове помнікаў гісторыі і культуры Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства. З 1931 года супрацоўнік Віцебскага краязнаўчага музея.
Займаўся даследваннямі беларускага народнага мастацтва, творчасці віцебскіх мастакоў — гравёраў. Каб абараніць таленавітых мастакоў ад палітычнай дыскрэдытаціі з боку «змагароў» за «пралетарскае рэвалюцыйнае» мастацтва, якія набывалі моц ў сярэдзіне 20 — х — пачатку 30 — х гадоў, Іван Фурман падкрэсліваў ў іх творах краязнаўчыя і этнаграфічныя матывы. Ён піша:
ксілаграфіі Мініна, Юдовіна, Гарбаўца маюць вялікае значэнне ў жыцці мастацтва нашага краю. Да гэтых гравюр будуць звяртацца не толькі знаўцы мастацтва, але і ўсякі, хто вывучае мясцовы край, і асабліва той, хто вывучае архітэктуру і быт краю, бо ў гравюрах памянёных мастакоў даволі поўна адлюстраваны знешні від горада Віцебска і яго ўнутранае жыццё.
Зноскі
Літаратура
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 703 с.