Iurii Alekseevich Egorov
Quick Facts
Biography
Юрый Аляксеевіч Ягораў (10 (23) мая 1911, г. Ніжні Ноўгарад — 8 чэрвеня 1963) — беларускі архітэктар і даследчык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1940). Доктар мастацтвазнаўства (1951), прафесар (1952). Заснавальнік беларускай горадабудаўнічай навукі.
Біяграфія
Скончыў у 1935 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў загадчыкам кафедры Маскоўскага інстытута інжынераў гарадскога будаўніцтва, Маскоўскага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1944—1948 начальнікам Упраўлення па справах архітэктуры, галоўным архітэктарам Мінска. У 1949—1954 загадчык архітэктурна-будаўнічага сектара АН БССР, адначасова ў 1948—1954 гадах выкладчык БПІ, загадчык кафедры архітэктуры.
3 1954 года выкладчык інстытута інжынераў гарадскога будаўніцтва Массавета.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года.
Творчасць
Адзін з удзельнікаў распрацоўкі праектаў планіроўкі і забудовы цэнтра і Ленінскага праспекта (цяпер праспект Незалежнасці) Мінска (1944—1948), праектаў забудовы Цэнтральнай плошчы і вул. Савецкай. Аўтар капітальных прац па горадабудаўніцтве, у т.л. кніг: «Горадабудаўніцтва Беларусі» (Масква, 1954), «Ансамбль у горадабудаўніцтве СССР» (Масква, 1961).
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі.
Творы
- Градостроительство Белоруссии. М., 1954;
- Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. Мн., 1957 (у сааўтарстве);
- Ансамбль в градостроительстве СССР: Очерки. М., 1961.
Зноскі
Літаратура
- Ягораў Юрый Аляксеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Егоров Юрий Алексеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
- Ягораў Юрый Аляксеевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»