peoplepill id: isidor-feyertag
IF
Belarus
1 views today
1 views this week
The basics

Quick Facts

Places
Gender
Male
Birth
Death
Place of death
Babruysk, Mogilev Region, Belarus
Age
69 years
Isidor Feyertag
The details (from wikipedia)

Biography

Ісідар Самуілавіч Феертаг (1843—1912) — беларускі медык, ваенны ўрач, стацкі надворны саветнік.

Біяграфія

Пахаванне лекара І. С. Феертага

У 1886 годзе ў статусе ваеннага ўрача ў адстаўцы ўзначаліў яўрэйскую абшчынную бальніцу на 30 коек.

З таго ж 1886 года стаў першым старшынёй Бабруйскага таварыства ўрачоў.

Памёр у 1912 годзе. У апошні шлях яго праводзіў увесь горад і нават прыехаў генерал-губернатар з Мінска.

Абрам Рабкін у кнізе «Уніз па Шашэйнай» згадвае, што нібыта ў ваколіцах дома Феертага размяшчаўся артылерыйскі полк царскай арміі, і цяжкія гарматы і кованые коні па бруку грукаталі так, як быццам ішла вайна. Калі доктар Феертаг хварэў, людзі секлі пад Цітаўкай яловыя лапы і засцілалі імі ўсю вуліцу да самага пераезду.

Сям’я

Пляменнікамі І. Феертага былі вядомыя латвійскія псіхіятры Макс і Леапольд  (польск.) Шонфельты. Макс абараніў дысертацыю «аб індукаваным вар’яцтве (folie communiquée)» (ням.: Ueber das inducirte Irresein), прысвяціўшы яе свайму дзядзьку; дысертацыя была апублікаваная асобным выданнем (1893) і ў часопісе Archiv für Psychiatrie und Nervenkrankheiten  (англ.) (Bd. 26, S. 202—266, 1894), і разглядаецца адной з асноўных работ у галіне індуцыраванных разладаў з трызненнем  (руск.).

Дом

Захаваўся драўляны дом Феертага, сучасны адрас вуліца Пушкіна, 109.

Зноскі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Isidor Feyertag is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Isidor Feyertag
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes