peoplepill id: isaak-isaakovitsj-ljuban
IIL
Russia
1 views today
1 views this week
Isaak Isaakovitsj Ljuban
Soviet composer (1906-1975)

Isaak Isaakovitsj Ljuban

The basics

Quick Facts

Intro
Soviet composer (1906-1975)
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Cherykaw, Belarus
Place of death
Moscow, Russia
Age
69 years
Awards
Stalin Prize
 
Order of the Red Banner of Labour
 
The details (from wikipedia)

Biography

Іса́к Іса́кавіч Лю́бан (23 сакавіка 1906, Чэрыкаў, Магілёўская губерня — 7 лістапада 1975, Масква) — беларускі савецкі кампазітар, грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

Біяграфія

У 1920-я гады выхоўваўся ў працоўнай школе-камуне для вясковай бядноты і сірот, дзе захапіўся спевамі, гульнёй на музычных інструментах. Атрымаў накіраванне ў мінскі музычны тэхнікум разам з будучай жонкай Анастасіяй Калеснікавай. Скончыў тэхнікум па класе тэорыі кампазіцыі ў 1928 годзе.

У 1928—1936 — мастацкі кіраўнік Беларускага радыё. У 1932—1937 старшыня Саюза кампазітараў БССР. У 1937—1941 мастацкі кіраўнік Ансамбля песні і танца Беларускай філармоніі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1942).

З 1945 жыў у Маскве. У 1949—1955 мастацкі кіраўнік Ансамбля песні і танца Цэнтральнага Дома культуры чыгуначнікаў. Складальнік зборніку «Беларускія народныя і рэвалюцыйныя песні для харавога і сольнага выканання» (Мінск, 1938).

З жонкай Настай Калеснікавай (прозвішча не змяняла) мелі сына і дачку.

Узнагароды

1940 — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Сталінская прэмія другой ступені (1946) за музыку да спектакля «Несцерка».

Працы

  • Для салістаў, хору і сімфанічнага аркестра — сюіта «Мяжа ў песнях» (сл. П. Броўкі, П. Глебкі, І. Шапавалава, 1935);
  • для сімфанічнага аркестра — «Марш на смерць» С. М. Кірава (1934), «Рафальскіяна» (фантазія на тэмы музыкі да спектакляў Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР, 1935);
  • для салістаў, хору і аркестра народных інструментаў — «Калгасная вечарынка» (словы народныя і ўласныя, 1937), «Стары беларускі вясельны абрад» (на ўласнае лібрэта, 1937);
  • для цымбалаў, баяна — п'есы;
  • песні (для хору, салістаў, вакальных ансамбляў), у тым ліку «Дзве долі» (сл. Я. Купалы, 1926), «Ноч» (сл. Я. Коласа, 1928), «Песня пра дукорскіх партызанаў» (сл. П. Броўкі, 1931), «Упрыгожым нашыя хаты» (сл. Я. Купалы, 1937), «Быў слесар луганскі» (сл. П. Броўкі, 1937), «Бывайце здаровы» (сл. А. Русака, 1937), «На смерць партызана» (сл. К. Крапівы, 1942), «Помню, помню тыя росы» (сл. К. Крапівы, 1942), «Наш тост» (сл. М. Касенкі, 1942), «Песня помсты» (сл. М. Рудэрмана, 1942), «Песня беларускіх партызанаў» (сл. П. Броўкі, 1943), «Васількі» (сл. А. Астрэйкі, 1943), «Мара жаўнера» (сл. А. Сафронава, 1943), «Гармонік» (сл. А. Сафронава, 1943), «Асіна» (сл. А. Сафронава, 1943), «Чорныя косы» (сл. А. Астрэйкі, 1945), «Песня пра Заслонава» (сл. А. Русака, 1945), «Песня трактарыстаў» (сл. Я. Шведава, 1946), «Дзявочая» (сл. А. Досталя, 1946), «Бацькоўскі запавет» (сл. Л. Ашаніна, 1947), «Паходная песня» (сл. А. Жарава, 1947), «Песня пра лепшых сяброў» (сл. Л. Ашаніна, 1949), «Чыгуначная краіна» (сл. Я. Далматоўскага, 1953), нізка на сл. П. Броўкі (1955), «Сцяжынка палявая» (сл. А. Бачылы, 1955), нізка на сл. П. Кудраўцава (1961), «Расквітнела краіна» (сл. М. Андронава, 1962), «Партрэт марака» (сл. М. Андронава, 1963), «Ленінскай партыі дзеці» (сл. М. Андронава, 1965), «Мы толькі любілі» (сл. М. Лужаніна, 1965), «Мінскія ночы» (сл. А. Русака, 1965), «Маладзечна» (сл. А. Русака, 1965);
  • музыка да драматычных спектакляў, у тым ліку «Несцерка» В. Вольскага (1941);
  • музыка да фільмаў, у тым ліку «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958);
  • У 1942 г. кампазітар, знаходзячыся пасля ранення ў шпіталі, напісаў музыку да песні «Наш тост». У маі 1942 года песня была выкананая ў Маскве на канцэрце майстроў беларускага мастацтва і мела вялікі поспех. Выконвала яе народная артыстка СССР Ларыса Александроўская. З той пары «Наш тост» уключылі ў свой рэпертуар шматлікія вядомыя артысты і франтавыя ансамблі. З'явіліся розныя варыянты тэксту.

Фільмаграфія

  • «Новы дом» (1947)
  • «Палеская легенда» (1957)
  • «Шчасце трэба берагчы» (1958)
  • «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958)

Зноскі

  1. Валерий Михайлов Минская одиссея Болеслава Берута (руск.) . Общество.«Советская Белоруссия».

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Isaak Isaakovitsj Ljuban is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Isaak Isaakovitsj Ljuban
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes