Iryna Lawrowskaya
Quick Facts
Biography
Ірына (Ірэна) Лаўроўская (8 лютага 1951, Брэст) — архітэктар, выкладчык, доктар мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры, грамадская дзеячка.
Сям’я і адукацыя
Нарадзілася 8 лютага 1951 года ў Брэсце, у сям’і афіцэра-франтавіка з Ленінграда. Скончыла сярэднюю школу № 20 г. Брэста, пасля чаго паступіла на архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынэрна-будаўнічага інстытута (сёння — Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт). Па яго заканчэнні была размеркавана ў Віцебск, але ўрэшце зноў вярнулася ў родны горад. Жыве ў Брэсце.
Праца і грамадская дзейнасць
Да 1985 года працавала ў праектнай арганізацыі «Брэстграмадзянпраект». Ёй сумна было займацца тыпавымі праектамі і таму яна перайшла на працу ў школу. У 1989—1999 гг. — старэйшы выкладчык кафедры мастацка-графічных дысцыплін Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У сяр. 1990-х выкладала па-беларуску курс «Гісторыя архітэктуры і сусветнага мастацтва» у беларускім ліцэі пры Брэсцкай філіі Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра.
З канца 1980-х займаецца папулярызацыяй гісторыі старажытнага Брэста і яго шматлікай архітэктурнай спадчыны. З 1989 г. — адзін з ініцыятараў і актывістаў грамадскай кампаніі па ўратаванні аднаго з сімвалаў сярэднявечнага Брэста — кляштара бернардзінак на тэрыторыі Валынскага прадмесця ў крэпасці.Уласна Ірына Лаўроўская ў канцы 1980-х як архітэктар ідэнтыфікавала руіны пабудоваў, якія пакінула пасля расфармаваньня воінская часць, як рэшткі бернардынскага кляштару.
Адзін з заснавальнікаў і прэзідэнт грамадскага аб’яднання «Стары горад» з моманту яго юрыдычнай рэгістрацыі ў органах улады ў студзені 1992 г. і да ліквідацыі арганізацыі ў красавіку 2007 паводле судовага рашэння ў адказ на позву Упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.
Як кіраўнік «Старога горада» выступіла адным з ініцыятараў і арганізатараў Фэсту брэстчан свету ў ліпені 1994 г., у якім прынялі ўдзел звыш 300 ураджэнцаў і былых жыхароў Брэста і краю — беларусаў, палякаў, украінцаў, яўрэяў, якія былі вымушаны пакінуць родны горад у розныя часы.
З’ўлялася членам БНФ, у 2000-ыя — член Сойма БНФ.
Навуковыя інтарэсы
Як даследніца гісторыі і архітэктуры Брэста, праходзіла шэраг стажыровак у Беларусі і па-за яе межамі, працавала ў архівах Варшавы, Любліна, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Вільні, Львова і інш., публікавала артыкулы ў навуковай літаратуры і ў СМІ. Доктар габілітаваны. Абаранілася ў Варшаве, у верасні 2006 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства Польскай Акадэміі навук. Тэма навуковай працы (кіраўнік — праф. д-р Ежы Кавальчык): «Брэст-Літоўскі ў перыяд I Рэчы Паспалітай (1569-1795). Перамены ў планіроўцы і архітэктура» («Brześć Litewski w okresie I Rzeczypospolitej (1569—1795). Przemiane przstrenne i architektura»).
Даследуючы гісторыю Брэста, з’яўляецца спецыялістам у галіне ўрбаністыкі, сакральнай архітэктуры і архітэктуры барока, аўтар манаграфіі, навуковых і папулярных артыкулаў па гісторыі архітэктуры. З’яўлялася рэдактарам гістарычнай рубрыкі «Exlusivus encyclopedia» у газеце «Брестский курьер», якую рыхтавала ГА «Стары горад».
Актыўна выступае па пытаннях горадабудаўніцтва ў Брэсце, захавання комплексу пабудоваў у гістарычным цэнтры горада, захавання калоніі імя Фелікса Варбурга, ладзіць навуковыя семінары і грамадскія кансультацыі. Старшыня Фонду «European Urban Institute» (зарэгістраваны ў Польшчы). Член грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Навуковыя працы
- Brześć Litewski w okresie I Rzeczypospolitej (1569—1795). Przemiane przstrenne i architektura. (Манаграфія. Варшава, 2006).
- Ірына Лаўроўская. Ахвярадаўцы і ахвяраванні ў Брэсце-Літоўскім (XVII—XVIII стст.) // ARCHE-Пачатак, 16.12.2008. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Irena Lawrowska. Analysis of the territorial layout of Brest-Litovski (XIV-XVI century) // Structural Analysis of Historical Constructions. Jerzy Jasieńko (ed). DWE, Wrocław, Poland, 2012. — P. 1220—1230. — ISSN 0860-2395, ISBN 978-83-7125-216-7.
- Лаўроўская І. Б. Юрыдыкі і маёмасць Радзівілаў у Брэсце-Літоўскім паміж XVI—XVIII стст. // Брэсцкія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 22—25 верасня 2015 г. / Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ; [склад. А. М. Мяснянкіна] ; пад агул. рэд. М. В. Нікалаева. — Мінск : БудМедыяПраект, 2016. — С. 160—171, іл.
- Iryna Laurouskaja. Spojrzenie na dziedzictwo unii według dokumentów wizytacyjnych ruin Twierdzy Brzeskiej
- Irena Ławrowska. Osiedle żydowskie w Brześciu Litewskim (1388-1835) (według badań nad przemianą przestrzeni miejskiej)
- Олег Медведевский, Ирина Лавровская. Ещё одна страница истории Бреста. Из шведских архивов 355 лет спустя… // Брестский Курьер, ліпень 2012 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
- [Лавровская И.Б. Монастырь оо Базилиан и церковь сс.Петра и Павла в Бресте. Фундация. Строительство. Архитектура] // Могилянські читання 2005: Зб. наук. пр.: Монастирські комплекси в контексті християнської культури. — Київ, Фенікс, 2006. С. 294-301.
Зноскі
- ↑ Яўген Бялясін У Брэсце прапануюць аднавіць Стары горад у маштабе.Будзьма беларусамі! (12 сакавіка 2015).
- ↑ Бараноўскі І. Лаўроўская абараніла дысертацыю пра Брэст , Наша Ніва .
- ↑ Іна Хоміч. Лёс аднаго з кварталаў Кіеўкі. Адкрываем закрытае пытанне
- ↑ Фонд European Urban Institute. Статут. Фонд European Urban Institute (12 сакавіка 2015).
Спасылкі
- Зоры не спяць. Ірына Лаўроўская і беларуская ўрбаністыка // Белсат, 20 сакавіка 2014 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Валер Каліноўскі. Урбаністка распавяла, як выратаваць стары Брэст, страчаны беларускі горад на месцы чужой крэпасці. (Інтэрв’ю). // Радыё Свабода, 4 жніўня 2016 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Ірына Лаўроўская супраць помніка, які падобны да Кацярыны ІІ // UDF.by, 1 красавіка 2009 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Рыгор Лур’е. Архітэктар: «У публічнай прасторы Беларусі пануе хаос» // Тут і цяпер / TUT.BY, 15 жніўня 2010 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Ірына Лаўроўская пра рэканструкцыю вуліцы Савецкай у Брэсце
- Ирина Лавровская. Древний город над Бугом рискует навсегда утратить свои индивидуальные черты // Брестский Курьер, лістапад 2011 г.. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Ирина Лавровская. Вспомним имя своё. Путешествие по улицам старого Бреста // Брестский Курьер, чэрвень 2013 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Ирина Лавровская. Берестье. От идеального до реального города // Mediabrest.by, 15 красавіка 2018 г. Праверана 15 ліпеня 2018 г.