Irina Akulovich
Quick Facts
Biography
Ірына Барысаўна Акуловіч (нар. 20 кастрычніка 1974, Магілёў) — дзяржаўны дзеяч Беларусі.
Біяграфія
Нарадзілася 20 кастрычніка 1974 года ў Магілёве.
Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова. Была музычным кіраўніком у садку-яслях № 46, а пазней — настаўніцай малодшых класаў у школе № 21.
Працавала на розных пасадах у Магілёўскім абласным тэлерадыёаб’яднанні, прайшла шлях ад уласнага карэспандэнта да загадчыцы карэспандэнцкага пункта ў Магілёве Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі. З 2009 да 2018 года працавала дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтра «Тэлерадыёкампанія «Магілёў»». Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага склікання ад Магілёўскай вобласці, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.
5 красавіка 2018 года назначана генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва».