peoplepill id: iosif-ivanovitsj-djakov
IID
Russia
1 views today
1 views this week
Iosif Ivanovitsj Djakov
Russian military personnel

Iosif Ivanovitsj Djakov

The basics

Quick Facts

Intro
Russian military personnel
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Gomel, Belarus
Place of death
Gomel, Belarus
Age
80 years
The details (from wikipedia)

Biography

Іосіф Іванавіч Дзякаў (4 красавіка 1903 — 11 студзеня 1984) — старшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Іосіф Дзякаў нарадзіўся 22 сакавіка (па новаму стылю — 4 красавіка 1903 года ў Гомелі. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. У 1922 годзе кончыў пяхотную школу імя СНК БССР. У 1939 годзе скончыў Вышэйшую сельскагаспадарчую школу, пасля чаго працаваў у Бярозаўскім райкаме ВКП(б) Брэсцкай вобласці. У студзені 1942 года Дзякаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны.Прыймаў удзел у баях на Заходнім, Цэнтральным, 3-м Беларускім, 1-м Украінскім франтах. У 1943 годзе скончыў курсы палітсаставу Заходняга фронту. Да чэрвеня 1944 года старэйшы лейтэнант Дзякаў быў парторгам батальёна 494-а стралковага палка 174-й стралковай дывізіі 31-й арміі 3-а Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Беларускай ССР.

23 чэрвеня 1944 года ў баі за вышыню ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці, Дзякаў павёўшы за сабой байцоў, уварваўся ў варожую траншэю, знішчыўшы ў рукапашнай схватцы 15 салдат і афіцэраў ворага, а таксама падарваў гранатай варожы кулямёт. 15 ліпеня 1944 у ходзе баёў за вызваленне Гродна Дзякаў, замяніўшы сабой камандзіра роты, які быў паранены, павёў сваіх байцоў у атаку, асабіста знішчыўшы каля 80 салдат і афіцэраў ворага.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы лейтэнанат Іосіф Дзякаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і Медаля «Залатая Зорка» за нумарам 6502.

У 1945 годзе ў званні старэйшага лейтэнанта Дзякаў быў звольнены ў запас. Жыў у Гомелі, знаходзіўся на партыйнай рабоце. Памер 11 студзеня 1984 года, пахаваны ў Гомелі.

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, двумя ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.

Зноскі

  1. Іосіф Іванавіч Дзякаў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Навечно в сердце народном,3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Iosif Ivanovitsj Djakov is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Iosif Ivanovitsj Djakov
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes