Inesa Lazyuk
Quick Facts
Biography
Інэса Ільінічна Лазюк (20 сакавіка 1928, Славечна, Ельскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі рэнтгенолаг, кандыдат медыцынскіх навук, прафесар
Біяграфія
Скончыла лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута (1950). У 1965 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аднамаментная двухбаковая бронхаграфія пад наркозам».
З 1966 г. працавала асістэнтам кафедры рэнтгеналогіі БелДІУУ, якой загадвала прафесар Б. М. Сосіна. У 1980 г. прысвоена званне дацэнта.
З 1979 г. па 1999 г. загадвала кафедрай дзіцячай рэнтгеналогіі, з 1999 г. — прафесар кафедры дыягнастычных тэхналогій. Званне прафесара прысвоена без абароны доктарскай дысертацыі ў 1992 г. па сукупнасці работ на тэму «Рэнтгенадыягностыка неадкладных станаў органаў грудной поласці прыроджанай і набытай этыялогіі». Ёю апублікавана 237 прац, з іх — 9 манаграфій у сааўтарстве. З 2004 г. на адпачынку.
Пад кіраўніцтвам І. І. Лазюк выкананы 4 кандыдацкія дысертацыі. З 1970 г. была старшынёй Гарадскога навуковага таварыства прамянёвых дыягностаў, намеснікам старшыні Рэспубліканскага навуковага таварыства.
Зноскі
Літаратура
- Лазюк Інеса Ільінічна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.