Ina Medvedeva
Quick Facts
Biography
Іна Віктараўна Мядзведзева (7 кастрычніка 1969, Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларуская дзяржаўная дзяячка, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі (з 2014 года).
Біяграфія
З верасня 1986 да жніўня 1987 года працавала аператарам ЭВМ Рэспубліканскага вылічальнага цэнтра калектыўнага карыстання ЦСУ БССР. Скончыла ў 1991 годзе Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Аўтаматызацыя і комплексная механізацыя машынабудавання». У 1991—1993 гадах працавала эканамістам, эканамістам 1-й і 2-й катэгорыі Галоўнага вылічальнага цэнтра Дзяржкамстата Беларускай ССР. З лістапада 1993 да верасня 1994 года — вядучы эканаміст Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па статыстыцы i аналiзу. З 1994 па 2001 год — працавала вядучым эканамістам, галоўным эканамістам і намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення нацыянальных рахункаў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.
У 1997 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Статыстыка». У 2001—2004 гадах працавала начальнікам Галоўнага ўпраўлення статыстыкі прадпрыемстваў і паліўна-энергетычнага комплексу Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. З 2004 да 2005 гадоў займала пасаду намесніка Міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2005—2014 гадах працавала начальнікам галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
27 снежня 2014 года прызначана старшынёй Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
- Медаль «За працоўныя заслугі» (2011),
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2016),
- дзве ганаровыя граматы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006, 2014),
- тры ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2009, 2014, 2019),
- падзяка старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2019),
- Ордэн Пашаны (2020).
Зноскі
Спасылкі
- Председатель Национального статистического комитета Республики Беларусь (руск.). Официальный сайт Национального статистического комитета Республики Беларусь.