Ihar Mahalinski
Quick Facts
Biography
Ігар Уладзіміравіч Магалінскі (нар. у 1986 годзе ў Браславе) — беларускі гісторык, археолаг, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Біяграфічныя звесткі
Скончыў ў 2008 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». Пасля гэтага скончыў такасама магістратуру гэтага ж універсітэта па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2009-2013 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Археалогія» абараніў у 2013 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма дысертацыі: «Вытворчасць, тыпалогія і храналогія вырабаў з каляровых металаў X—XVII стагоддзяў з тэрыторыі Полацка». Навуковы кіраўнік - доктар гістарычных навук, прафесар Вольга Мікалаеўна Ляўко.
Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам навукова-рэстаўрацыйнага аддзела Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, старэйшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, кафедры сацыяльных камунікацый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пэўны час займаў пасаду дэкана факультэта па рабоце з замежнымі студэнтамі гэтай ВНУ. У цяперашні час - намеснік начальніка вучэбна-метадычнага аддзела Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
Асноўныя навуковы даследаванні прысвечаны археалогіі Полацка і Полацкай зямлі, вызначэнню асаблівасцей вытворчасці, месца і ролі вырабаў з каляровых металаў у матэрыяльнай культуры Полацка X–XVII стагоддзяў. Займаецца вывучэннем каляровых металаў, які выкарыстоўвалі полацкія рамеснікі ў Х–XVII стагоддзях. Даследуе рознага роду інструменты і прыстасаванні полацкіх майстроў Х–XVII стагоддзяў, комплексы па апрацоўцы каляровых металаў Х–XVII стагоддзяў, накірункі культурна-гандлёвых сувязяў Полацка ў галіне вытворчасці вырабаў з каляровых металаў у X–XVII стагоддзях. Рэгулярна ўдзельнічае ў археалагічных раскопках на тэрыторыі Полацка, займаецца археалагічным нагрядам.
Бібліяграфія
Выбраныя навуковыя артыкулы
- Металічныя ювелірныя інструменты X―XVII стагоддзяў у фондах НПГКМЗ / Магалінскі І. У. // Полацкі музейны штогоднік. — Полацк. — 2011. — 2010. — С. 55―69.
- Ювелірныя ўпрыгажэнні старажытнага Полацка (Х ― XVII стагоддзі) / І. У. Магалінскі // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2012. ― № 9. ― С. 16―27.
- Металічныя дэталі скураных сумак XIV―XVII стст. у фондах НПГКМЗ / Магалінскі І. У. // Полацкі музейны штогоднік. — Полацк. — 2013. — 2012. — С. 65―69.
- Металічныя крыжы-цельнікі канца X―XVIII стст. з тэрыторыі Полацка (класіфікацыя, храналогія і тэхналогія вытворчасці) / Магалінскі І. У. // Полацкі музейны штогоднік. — Полацк. — 2012. — 2011. — С. 252―265
- Вырабы з каляровых металаў гаспадарчага і бытавога прызначэння з тэрыторыі Полацка (X―XVII стст.) / Магалінскі І. У. // Полацкі музейны штогоднік. — Полацк. — 2012. — 2011. — С. 64―78.
- Металічная матрыца з Полацка / Магалінскі І. У. // Полацкі музейны штогоднік. — Полацк. — 2014. — 2013. — С. 142―146.
- Прадметы пісьменства з каляровых металаў X―XVII стст. з музейных збораў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка / Магалінскі І. У. // Полацкі музейны штогоднік. — Полацк. — 2015. — 2014. — С. 125―129.
- Вынікі археалагічных наглядаў за землянымі работамі ў Полацку ў 2014 годзе / І. У. Магалінскі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — Мінск. — 2016. — Вып. 27. — С. 285―288.
- Амулет-змеявік з выявай святых Касмы і Даміяна з Полацка / І. У. Магалінскі // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2016. ― № 9. ― С. 45―48.
- Выкарыстанне метадаў прыродазнаўчых навук для вывучэння прадукцыі сярэднявечных металаапрацоўчых рамёстваў на тэрыторыі Беларусі (гістарыяграфічны нарыс) / І. У. Магалінскі // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2018. ― № 9. ― С. 98―102.