Ihar Alaksandravich Miklashevich
Quick Facts
Biography
Ігар Аляксандравіч Міклашэвіч (2 ліпеня 1963, Мінск — 3 ліпеня 2013) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (2004), дацэнт (2009), прафесар.
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыялізацыя «Тэарэтычная фізіка», 1985), Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (аспірантура, 1994), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (дактарантура, 2003).
Працаваў у Беларускам рэспубліканскам НВА парашковай металургіі (1985—1990, навуковы работнік), ТАА «Namika» (Мінск; 1994—1998, дырэктар), Інстытуце матэматыкі і кібернетыкі (Мінск; 1999—2002, загадчык лабараторыі этнічных і сацыяльных даследаванняў), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1990—1995 і з 2002, прафесар кафедры «Тэарэтычная механіка», у 2003—2013 — загадчык НДЛ дынамікі сістэм і механікі матэрыялаў), па сумяшчальнасці Камандна-інжынерным інстытуце МНС Рэспублікі Беларусь (2005—2011) і Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2006).
Навуковыя інтарэсы: механіка дэфармуемага цела (нелінейныя з’явы; сінергетычныя эфекты і ўтварэнне структуры); тэорыя разбурэння (распаўсюджванне трэшчын); нелінейная дынаміка і матэматычная тэорыя сацыяльных працэсаў; этнадынаміка. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць; пешы турызм.
Бібліяграфія
- Влияние структурной неоднородности на процессы стохастизации и регуляризации процессов деформирования и разрушения твердых сред : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.02.04 / Миклашевич Игорь Александрович. ― Чебоксары, 2004.
- Прароцтва : аповесць, апавяданні / Стах Дзедзіч. — Мінск, 1992.
- Эпілог : спроба ўбачыць наш шлях / Стах Дзедзіч. — Мінск, 1997.
Зноскі
Літаратура
- Памяти Игоря Александровича Миклашевича // Теоретическая и прикладная механика. — 2015. — Вып. 30. — С. 336—337.