peoplepill id: ignacy-dworczanin
ID
Poland
1 views today
1 views this week
Ignacy Dworczanin
Polish poet and specialist in literature

Ignacy Dworczanin

The basics

Quick Facts

Intro
Polish poet and specialist in literature
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Dzyatlava District, Grodno Region, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Belorussian Soviet Socialist Republic
Place of death
Saint Petersburg, Russia
Age
42 years
The details (from wikipedia)

Biography

Ігнат Сымонавіч Дварчанін (27 мая (8 чэрвеня) 1895, в. Погіры, Слонімскі павет, цяпер Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — 8 снежня 1937) — дзеяч беларускага нацыянальнага руху, паэт, літаратуразнавец.

Біяграфічныя звесткі

У 1912-15 г. працаваў народным настаўнікам у в. Хмяльніца (Слонімскі павет). У маі 1815 мабілізаваны ў армію, разам з адступаючымі войскамі прыбыў у г. Цвер. Пасля заканчэння ў 1916 школы прапаршчыкаў у г. Араніенбаўм (цяпер г. Ламаносаў) служыў у запасным палку ў Маскве. 3 восені 1916 на Заходнім фронце, падпаручнік.

3 чэрвеня 1917 ў Мінску, 3.6.1917 уступіў у БСГ, удзельнічаў у 3-м з'ездзе (кастрычнік 1917), у падрыхтоўцы Усебеларускага з'езду (1917), рабоце Цэнтральная Беларускай вайсковай Рады.

У канцы снежня 1917 выехаў да бацькі ў Новачаркаск, звольніўся з вайсковай службы і атрымаў статус бежанца. У сакавіку 1918 па запрашэнні А. Чарвякова пераехаў у Маскву, дзе быў прызначаны сакратаром культурна-асветнага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята. На нарадзе настаўнікаў школ Беларусі (21—23.7.1918) выступаў з дакладам, дзе падкрэсліваў важкасць вывучэння беларускай мовы, літаратуры, гісторыі для абуджэння нацыянальнай свядомасці і чалавечай годнасці беларускага народа. Са жніўня 1918 на радзіме, адкрыў пачатковую беларускую школу ў в. Пецюкі (Дзятлаўская вол. Навагрудскага пав.), вёў культурна-асветную работу. У 1919 паступіў на настаўніцкія курсы ў Вільні, але быў арыштаваны польскімі ўладамі і адпраўлены ў беластоцкі канцлагер, адкуль у снежні ўцёк. У ліпені 1920 з прыходам Чырвонай Арміі прыбыў у Мінск. Са жніўня 1920 да ліпеня 1921 у Вільні. Працаваў вартаўніком, пісарам у канцылярыі беларускага аддзела ў Дэпартаменце асветы, настаўнікам у мястэчку Свір (Свянцянскі павет). У 1921 здаў экстэрнам экзамены за курс Віленскай беларускай гімназіі. Выконваў даручэнні Беларускага нацыянальнага камітэта і Цэнтральнай беларускай школьнай рады. Летам 1921 накіраваны Беларускім нацыянальным камітэтам у Латвію, дзе чытаў лекцыі па беларусазнаўстве на настаўніцкіх курсах у Дзвінску (цяпер г. Даўгаўпілс), удзельнічаў у стварэнні культурна-асветнага таварыства беларускай нацыянальнай меншасці «Бацькаўшчына», уваходзіў у яго кіраўніцтва. У верасні 1921 таварыствам «Бацькаўшчына» дэлегаваны ў Прагу на Беларускую палітычную канферэнцыю.

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Пражскага ўніверсітэта (1925) са ступенню доктара філасофіі. Пражскі перыяд жыцця І. Дварчаніна характарызуецца актыўнай грамадскай дзейнасцю. Ён быў старшынёй Аб'яднання прагрэсіўных беларускіх студэнтаў, сябрам Беларускай Рады, якая аб'ядноўвала беларускую эміграцыю ў Чэхаславакіі.

З 1926 г. у Вільні ўступіў у Беларускую сялянска-работніцкую Грамаду (БСРГ), быў цесна звязаны з яе кіраўніцтвам, выконваў даручэнні Цэнтральнага сакратарыята БСРГ, вёў лекцыі ў Віленскім гуртку грамады. Працаваў сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства, настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі. У 1928 ад Навагрудскай выбарчай акругі абраны ў польскі сейм, удзельнік беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клуба «Змаганне», які фактычна працягваў дзейнасць Грамады. У 1930 арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на 8 гадоў турмы. Вызвалены 15.9.1932 у выніку абмену палітзняволенымі паміж СССР і Польшчай і пераехаў у БССР.

3 лістапада 1932 працаваў у АН БССР у камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі, в.а. дырэктара Інстытута мовазнаўства.

16 жніўня 1933 года арыштаваны НКУС па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Пастановай судовай калегіі 9.1.1934 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, якую замянілі на 10 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў на Салавецкіх астравах і будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. Паводле прыгавору «тройкі» ад 25.11.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны па двух прыгаворах у 1956 годзе ваенным трыбуналам БВА.

Творчасць

Друкаваўся з 1917. Вершы І. Дварчаніна змяшчаліся ў газеце «Дзянніца», часопісах «Родныя гоні», «Маланка», «Наш шлях», «Маладое жыццё», «Беларуская школа ў Латвіі» і інш. Тэматыка твораў гэтага перыяду — барацьба за адраджэнне беларускай культуры, узняцце яе на больш якасны ўзровень, усведамленне беларускім народам сваёй гістарычнай і палітычнай значнасці, роўнасці з іншымі народамі.

Падчас вучобы ў Пражскім універсітэце змяшчаў вершы рэвалюцыйна-рамантычнай накіраванасці ў студэнцкіх выданнях «Прамень», «Студэнцкая думка», «Перавясла». У 1926 абараніў дысертацыю на тэму «Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве» (рукапіс зберагаецца ў Пражскім універсітэце). У рукапісах захаваліся яго працы «Ф. Скарына ў адносінах да працоўнага народа», «3 гісторыі друкаваных выданняў аб Скарыне», «Спроба апісання бібліяграфіі аб доктару Францішку Скарыне».

Склаў і ў 1927 выдаў у Вільні «Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры (ад 1905 года)», у якой змешчаны творы беларускіх пісьменнікаў, дадзены кароткія каментарыі пра іх жыццёвы і творчы шлях. Выданне адыграла вялікую ролю ў школьным навучанні і патрыятычным выхаванні заходне-беларускай моладзі, стала падзеяй у грамадска-культурным жыцці Заходняй Беларусі. 3 1927 супрацоўнічаў у часопісах «Родныя гоні», «Маланка», рэдагаваў беларускія газеты.

У наш час перавыдаваліся толькі 8 вершаў у зборніку «Ростані волі» (1990, пад рэдакцыяй Уладзіміра Калесніка). Больш вядомыя верш «Покліч» (надрукаваны ў газеце «Вольная Беларусь» у лістападзе 1917) і пераклад на беларускую мову паэмы А. Блока «Дванаццаць».

Бібліяграфія

  • Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры: (ад 1905 года): для старэйшых класаў беларускіх сярэдніх школ / І. Дварчанін. — Вільня: Беларускае выдавецкае таварыства, 1927. — 495, [3] с.
  • [Вершы] // Беларусь. 1988. № 1.
  • Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве / Пер. з чэш. мовы Т.Кароткай. — Мн. : Навука і тэхніка, 1991. — 185,[2]с. ISBN 5-343-00645-0

Ушанаванне памяці

У г. Дзятлава ўстаноўлены помнік І. Дварчаніну, на радзіме ў в. Погіры ўстаноўлена мемарыяльная дашка.

Зноскі

Літаратура

  • Заходняя Беларусь — пляцдарм імпэрыялістычнай інтэрвэнцыі. — Менск: Беларуская акадэмія навук, Камісія па вывучэньні Заходняй Беларусі, 1931.
  • Мірачыцкі Л. Iмя, не забытае народам // Беларусь, 1965, № 5.
  • Пяткевіч А. Сцежкамі роднага краю // Наднёманскія былі. Мн., 1968.
  • Міско Я. «Ласкі панскай не трэба…» // Міско Я. Маё маўклівае сэрца. Мн., 1983.
  • Скалабан В. Калі ўзышла «Дзянніца»: Новае пра Ігната Дварчаніна // ЛіМ. 1985. 16 жн.
  • Шалькевіч В. Час патрабаваў барацьбы: Да 90-годдзя з дня нараджэння Ігната Дварчаніна // ЛіМ. 1985. 14 чэрв.
  • Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. Мн., 1993. Т. 2. С. 335—337.
  • Місарэвіч Я. А. І. С. Дварчанін: Гіст.-бібліягр. нарыс. — Гродна : Абл. аддз-не Беларус. фонду культуры, 1995.
  • Адамушка У. Дварчанін // ЭГБ у 6 т. Т. 3. — Мн., 1996. С. 216—217.
  • Чмарава М. I. Беларуская літаратура ў Чэхаславакіі (1920—1945): Аўтарэф. дыс. на атрым. вучон. ступ. канд. філал. навук: 10.01.01 ; 10.01.03 / Чмарава Марына Іванаўна; Бел. дзярж. ун-т. — Мн., 2002.
  • Ігнат Дварчанін як вучоны-літаратуразнавец / К. М. Мароз // Шостыя рэспубліканскія Калеснікаўскія чытанні: матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, прысвечаныя 85-годдзю з дня нараджэння У. А. Калесніка, г. Брэст, 26 кастрычніка 2007 года «Слова аб палку Ігаравым» у літаратуры і духоўнай культуры славянскіх народаў: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, г. Брэст, 27―28 красавіка 2007 года / [пад агульнай рэдакцыяй З. П. Мельнікавай, Г. М. Праневіча] ― С. 81―86.
  • Barszczewski A., Bergman A., Tomaszewski J. Ignacy Dworczanin ― bialoruski poíityk i uczony. ― Warszawa: Wyd-wo Uniw. Warszawskiego, 1990.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Ignacy Dworczanin is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Ignacy Dworczanin
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes