peoplepill id: i-e-marchenko
IEM
Belarus
1 views today
1 views this week
I. E. Marchenko
Belarusian historian

I. E. Marchenko

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian historian
A.K.A.
Ivan Egorovich
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Lyudkow, Belarus
Age
73 years
The details (from wikipedia)

Biography

Іван Ягоравіч Марчанка (2 чэрвеня 1923, Людкоў, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 19 красавіка 1997) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1980). Доктар гістарычных навук (1969), прафесар (1980).

Біяграфія

Скончыў у 1941 годзе Слаўгарадскую СШ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1950 годзе Мінскі педагагічны інстытут, у 1954 годзе аспірантуру пры ім. У 1945—1951 гадах працаваў на партыйнай рабоце. З 1954 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром, з 1962 г. загадчык сектарам, загадчык аддзелам, адначасова ў 1962—1968 гг. і 1975—1981 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце. З 1993 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы па гісторыі: рабочага класа, калгаснага сялянства і культурнага будаўніцтва. Даследаваў праблемы аднаўлення і развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі, вытворчай і грамадска-палітычнай дзейнасці працаўнікоў. Адзін з аўтараў «Истории Белорусской ССР» у 5 тамах (1973—1975), «Истории Минска» (1967), «Истории Белорусской ССР» (1977), кніг: «Полоцк. Исторический очерк» (1987), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995) і іншых калектыўных прац. Аўтар больш 150 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1942, 1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Айчыннай вайны I ступені (1985), медалямі.

Зноскі

Літаратура

  • Марчанка Іван Ягоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
  • Институт истории Национальной академии наук Беларуси в лицах (1929—2008) : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2008. — С. 104—106.
  • Касцюк, М. Ён прыйшоў у навуку з полымя вайны / М. Касцюк, У. Навіцкі, В. Янкоўская // Беларускi гiстарычны часопiс. — 2003. — № 3. — С. 72-77.
  • Марчанка І. Я. // Беларусь: энцыкл. даведнік/Беларус. энцыкл.; рэд. калегія: Б. І. Сачанка (гал.рэд.) і інш.- Мн., 1995.- С. 466.
  • Марчанка І.Я .// Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Слаўгарадскага раёна.-Мн., 1999.-С. 512—513.

Спасылкі

  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
I. E. Marchenko is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
I. E. Marchenko
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes