I. A. Kossovich
Quick Facts
Biography
Ігнацій Андрэевіч Касовіч (1808, Віцебская губерня — 15 кастрычніка 1878) — філолаг, прафесар Варшаўскага універсітэта.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і свяшчэнніка. Вучыўся ў Галоўнай духоўнай семінарыі Віленскага ўніверсітэта, атрымаў ступень магістра багаслоўя. У 1830—1832 прыкамандзіраваны да Пецярбургскага ўніверсітэта для ўдасканалення ў лацінскай і грэчаскай мовах. 3 1833 прафесар грэчаскай мовы і царкоўнага красамоўства ў Грэка-лацінскай семінарыі ў Жыровічах. 3 1835 выкладчык у Кромскай, Смаленскай, Маскоўскай гімназіях. 3 1849 інспектар у Разанскай, потым ва Уладзімірскай гімназіях. У 1860—1862 выкладчык у 6-й Пецярбургскай гімназіі, потым у 4-й (Ларынскай) гімназіі. У 1870 за дысертацыйную працу «Лірычная паэзія Гарацыя» атрымаў у Кіеўскім універсітэце ступень доктара рымскай славеснасці і прызначаны штатным дацэнтам грэчаскай славеснасці Варшаўскага універсітэта. 3 1872 ардынарны прафесар.
Апроч дысертацыі выдаў «Разважанні аб важнасці грэчаскай мовы», «Грэчаскі дзеяслоў у сваім развіцці» і інш. Шырока вядомы быў, складзены ў суаўтарстве з К. А. Касовічам, «Грэчаска-рускі слоўнік» (т. 1-2, 1847), які Акадэмія навук адзначыла Дзямідаўскай прэміяй.
Сям'я
Яго брат — санскрытолаг Каэтан Касовіч (1814—1883). Яго сын, Леў Ігнацьевіч, быў генерал-маёрам і начальнікам Кіеўскага ваеннага вучылішча, у руска-японскую вайну камандаваў 3-й Сібірскай пяхотнай дывізіяй.
Зноскі
Літаратура
- Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003.