Hryhoriy Chubay
Quick Facts
Biography
Рыгор Пятровіч Чубай, больш вядомы як Грыцько Чубай (1949-16 мая 1982) — украінскі паэт і перакладчык, адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў львоўскага андэрграўнду 1970-х гг., «папярэднік бубабізму» (В. Марозаў).
Біяграфія
Нарадзіўся на Роўненшчыне, пасля заканчэння школы ў 1967 годзе спрабаваў паступіць у Кіеўскі ўніверсітэт, але за «антирадянську» крамолу не быў дапушчаны да ўступных экзаменаў, затое на ўсё жыццё атрымаў сабе «апекуноў» з КДБ.
Пасля гэтага ўсе спробы паступіць ва ўніверсітэт былі марнымі. Працаваў на радыё ў Роўне.
У 1968 годзе прыязджае ў Львоў і чытае ў асяродку ўкраінскіх інтэлектуалаў паэму «Вертэп», якая адразу была высока ацэненая. Паэт пераязджае на сталае жыхарства ў Львоў. У свае 20 гадоў Г. Чубай быў своеасаблівым «гуру», неаспрэчным лідарам і аўтарытэтам для цэлага пакалення не нашмат малодшых, а часам і старэйшых сучаснікаў.
У 1970 г. арганізоўвае і выдае «Скриню» — адзін з першых самвыдатаўскіх часопісаў Украіны.
У 1972 г. КДБ робіць ператрус у кватэры Галіны Чубай — паэтавай жонкі. Некалькі дзён у КДБ прывялі паэта да глыбокай дэпрэсіі, а цяжкая фізічная праца грузчыкам — да праблем са здароўем. Цяжкі матэрыяльны стан прымусіў Г. Чубая працаваць на будоўлях у Сібіры, што яшчэ больш падарвала яго здароўе. Падчас рэпрэсій 1972—–1973 гг. Чубай быў арыштаваны і абвінавачаны ў «антирадянській агітації та пропаганді», аднак праз некалькі дзён вызвалены — разам з чуткай пра яго нібыта супрацоўніцтва з «органамі». Атмасфера прыніжальнай падазронасці ў асяродку інтэлігенцыі пасля «чысткі» цяжка пераносілася паэтам, уяўленне пра глыбокую драму ў ягонай душы дае паэма «Говорити, мовчати і говорити знову» (1975) — адзіны паэтычны твор (апроч дзіцячых вершаў), напісаны пасля 1972 года.
У 1979 г. Г. Чубай бліскуча здае экзамены ў маскоўскі Літаратурны інстытут, трапляе ў семінар да А. Жыгуліна, які называе яго наймацнейшым на сваёй плыні, аднак скончыць інстытут не паспявае: у 1982 годзе ва ўзросце 33 гадоў паэт пайшоў з жыцця.
Песні на вершы Г. Чубая выконвае гурт «Плач Єремії» (лідар гурта — Тарас Чубай, сын паэта).
Тэматычныя сайты | |
---|---|
Тэматычныя сайты | |
Нарматыўны кантроль | GND: 1048593479 · ISNI: 0000 0003 8522 1963 · LCCN: no91018673 · NKC: js2014822565 · VIAF: 249823237 |
Нарматыўны кантроль | GND: 1048593479 · ISNI: 0000 0003 8522 1963 · LCCN: no91018673 · NKC: js2014822565 · VIAF: 249823237 |
- ↑ Личаківський некрополь — С. 189.<a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q62416080"></a>