peoplepill id: henadz-kazakevich
HK
Belarus
1 views today
1 views this week
Henadz Kazakevich
Belarusian civil servant, militiaman

Henadz Kazakevich

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian civil servant, militiaman
A.K.A.
Henadz Arkadzievich Kazakevich Genadz Arkadzievich Kazakevich Gennadi Kazakevich Gennadi Arkadievich Kazakevich Gennady Kazakevich Gennady Arkadyevich Kazakevich
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
49 years
Education
Ministry of the Interior Academy of the Republic of Belarus
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
(-1999)
Academy of Public Administration
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
(-2005)
Awards
Medal "For Merit in the Protection of Public Order"
 
Medal for Impeccable Service 1st Class
 
Medal for Impeccable Service 2nd Class
 
Medal for Impeccable Service 3rd Class
 
The details (from wikipedia)

Biography

Генадзь Аркадзьевіч Казакевіч (нар. 14 лютага 1975, Мінск, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнік крымінальнай міліцыі (з 2020 года). Генерал-маёр міліцыі (2021).

Біяграфія

У 1994 годзе скончыў Мінскі гандлёвы тэхнікум.

З 1992 па 2012 год працаваў на розных пасадах у следчых органах, у 2012 годзе перайшоў у крымінальную міліцыю з пасады начальніка следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама.

У 1999 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства».

У 2005 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае рэгуляванне нацыянальнай эканомікай».

Кіраваў аддзелам у галоўным упраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь.

У чэрвені 2014 года прызначаны начальнікам упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама.

У красавіку 2017 года ўзначаліў галоўнае ўпраўленне па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь.

З 25 лютага па 19 лістапада 2020 года быў першым намеснікам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнікам крымінальнай міліцыі. 19 лістапада 2020 года прызначаны намеснікам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнікам крымінальнай міліцыі.

У кастрычніку 2020 года палітычная зняволеная Марыя Калеснікава праз ліст паведаміла, што падчас выкрадання ёй пагражаў асабіста намеснік кіраўніка МУС Казакевіч, які казаў, што калі яна не з’едзе, то будзе «25 гадоў без зубоў на зоне шыць кашулі сілавікам».

1 сакавіка 2021 года Казакевічу прысвоена званне генерал-маёра міліцыі.

Узнагароды

  • медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
  • медаль «За бездакорную службу» III ступені
  • медаль «За бездакорную службу» II ступені
  • медаль «За бездакорную службу» I ступені (2016)

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін

31 жніўня 2020 года Казакевіч быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў».

2 кастрычніка 2020 года Казакевіч быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ён быў прызнаны адказным «за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзілі сілы Міністэрства ўнутраных спраў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаванні, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў». 20 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна. Акрамя таго, Казакевіча ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Канада, Вялікабрытанія, Швейцарыя.

23 снежня 2020 года Казакевіча таксама дадалі ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.

Зноскі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Henadz Kazakevich is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Henadz Kazakevich
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes