peoplepill id: halina-tychka
HT
Russia Belarus
1 views today
1 views this week
The basics

Quick Facts

A.K.A.
Halina Tychko Galina Tychka Galina Tychko
Gender
Female
Place of birth
Stashuli, Belarus
Age
69 years
The details (from wikipedia)

Biography

Галіна Казіміраўна Тычка (Тычко) (11 лістапада 1955, в. Сташулі, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі літаратуразнавец і крытык.

Біяграфія

Скончыла філфак БДУ (1978), працавала настаўніцай у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. З 1979 — гід-перакладчык польскай мовы БМТМ “Спадарожнік” Мінскага абкама камсамола У 1982 паступіла ў завочную аспірантуру БДУ, абараніла кандыдацкую дысертацыю ў 1987.У сакавіку 1986 – была залічана на працу ў штотыднёвік “Літаратура і мастацтва” на пасаду карэспандэнта. З 1993 г. – член Саюза беларускіх пісьменнікаў па секцыі літаратурнайкрытыкі. З гэтага часу працавала рэдактарам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса “Полымя”. У 1995 г. перайшла працаваць у БДПУ імя М. Танка на пасаду дацэнта кафедры беларускай літаратуры. Тут закончыла дактарантуру (1998—2001), і ў 2003 г. атрымала навуковую ступень доктара філалагічных навук. З 2002 дацэнт, а потым прафесаркафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ. У студз. 2005 г. атрымала навуковае званне прафесара. З 2006 г. — загадчык кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры БДУ культуры і мастацтваў.

Сфера навуковых інтарэсаў — кампаратывістычныя даследаванні працэсаў фармавання новай беларускай літаратуры, даследаванне сучаснага літаратурнага працэсу на Беларусі ў еўрапейскім кантэксце. Мае больш за 150 публікацый навуковага, навукова-папулярнага і метадычнага характару. Выхоўвае дачку. Захапленні — падарожжы, нацыянальная кухня, тэалогія.

Найбольш значныя публікацыі

  1. Тычко Г. К. Старадаўняя беларуская кухня. У сааўтарстве з Э. Зайкоўскім.—Мінск:Ураджай,--1995.—287 с.
  2. Творчасць Янкі Купалы і традыцыі духоўнай рэгіянальнасці ў польскай літаратуры ХІХ—пачатку ХХ стагоддзяў.—Мінск: Тэхнапрынт, 2001.—167 с.
  3. Беларуская літаратура другой паловы ХХ стагоддзя. Літаратура беларускага замежжа / Людзьмі звацца: Падручнік па беларускай мове для ІІІ класа гімназіі для польскіх школ з дадатковым вывучэнннем беларускай мовы.—Orthdruk, Беласток, 2003.—С.46—52, С. 110—117
  4. Гістарычная сімволіка шматэтнічнай Рэчы Паспалітай і яе інтэрпрэтацыя ў польскай і беларускай літаратурах ХІХ—пачатку ХХ ст.—Мовазнаўства. Літаратура. Культуралогія. Фалькларыстыка: ХІІІ Міжнародны з'езд славістаў (Любляна, 2003): Дакл. Бел. Дэлегацыі/ НАН Беларусі. Беларускі камітэт славістаў.—Мн.: Бел. навука, 2003.— С.400—416.
  5. Postsowiecka literatura białoruska w europejskim dialogu międzynarodowym // Sinkova L; Tychko H. Literatury słowiańskie po roku 1989- Nowe zjawiska, tendencje, perspektywy. Tom I. Transformacja. Pod red. Haliny Janaszek-Ivaničkovej.—Warszawa. Dom wydowniczy ELIPSA; 2005.—S.171—179.
  6. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя:біяграфіі пісьменнікаў, бібліяграфія, літаратураная крытыка. Мн., 2008. – 308 с. / У сааўтарстве з Д. Я. Бугаёвым, Н. Б. Рашэтнікавай, Л.Дз. Сіньковай.200/100
  7. Правы чалавека і сродкі масавай інфармацыі: вуч.-метад. комплекс для студэнтаў Ін-та журналістыкі.—Мінск: БДУ, 2008. —91 с.

Зноскі

Літаратура

  • Тычка Галіна Казіміраўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. –Мн., 1996. – Т. 16. – С. 84.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Halina Tychka is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Halina Tychka
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes