Quick Facts
Intro | белорусский искусствовед |
A.K.A. | Galina Rusak |
Was | Historian Painter Art historian |
From | Belarus Russia |
Field | Arts Academia Social science |
Gender | female |
Birth | 24 May 1930, Navahrudak |
Death | 14 September 2000 (aged 70 years) |
Biography
Галіна Русак (дзявоч. Родзька; 24 мая 1930, Навагрудак, Гродзенская вобласць — 14 верасня 2000) — беларускі мастак, мастацтвазнаўца, грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША, удзельніца агульнаамерыканскага руху за правы жанчын. Прафесар (1993).
Біяграфія
З 1949 года жыла ў Амерыцы. Да ад'езду ў Новы Свет скончыла Фрайбургскі і Лёвенскі ўніверсітэты. Адукацыю завяршыла ў Амерыцы ў Канектыкуцкім каледжы, ступень магістра гуманітарных навук атрымала ў Ратгерскім універсітэце (штат Нью-Джэрсі). Працавала дырэктарам мастацкай бібліятэкі гэтага ўніверсітэта.
Творчасць мастачкі Г.Русак была добра вядомая ў ЗША і Канадзе, дзе яна неаднаразова выстаўлялася ў розных галерэях, але толькі ў 1992 годзе з выстаўкай яе твораў змаглі пазнаёміцца і ў Беларусі (адзіная персанальная выстаўка на Радзіме).
Уваходзіла ў склад кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў.
Зноскі
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.13, Мн., 2001, С.454
