peoplepill id: halina-levina
HL
Russia Belarus
1 views today
5 views this week
The basics

Quick Facts

A.K.A.
Halina Leanidawna Levina Anna Levina Anna Leonidvna Levina Galina Levina
Work field
Gender
Female
Place of birth
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
61 years
Education
Belarusian National Technical University
Savyetski District, Minsk, Belarus
(-1985)
Employers
Belrestavratsia
(-1998)
Awards
State Prize of the Republic of Belarus
(2003)
Halina Levina
The details (from wikipedia)

Biography

Галіна Леанідаўна Левіна (нар. 7 чэрвеня 1963, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Дачка архітэктараў Леаніда Левіна і Наталлі Афанасьевай. Скончыла ў 1985 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1985 года працавала ў Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце, з 1998 года дырэктар і галоўны архітэктар праектаў УП «Леоле».

У 2014—2017 — намесніца старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын. У 2017 прэтэндавала на пасаду старшыні, аднак на выбарах саступіла Уладзіміру Чарніцкаму.

Творчасць

Памятны знак на алеі Праведнікаў народаў свету ў Бабруйску

Асноўныя работы (усе ў суаўтарстве): у Мінску — помнік ахвярам мінскага гета «Яма», 2-я чарга комплексу адміністрацыйных будынкаў Міжнароднага агульнаадукацыйнага цэнтра (абодва 2000), адміністрацыйны будынак консульскага аддзела пасольства Германіі (2003), рэканструкцыя брацкай магілы на праспекце Дзяржынскага (2013); мемарыяльны комплекс «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў» у вёсцы Красны Бераг Жлобінскага раёна (2006); «Алея Праведнікаў народаў свету» (2005) і мемарыяльны знак вязням Бабруйскага гета (абодва ў Бабруйску, 2008), мемарыяльны знак ахвярам Халакосту ў Глуску (2010); рэканструкцыя і добраўпарадкаванне плошчы Давыда ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна (2000), рэканструкцыя будынка сінагогі па вуліцы Крапоткіна ў Мінску (2004).

Аўтар праектаў рэканструкцыі помнікаў архітэктуры XVIII—XIX стст. у Мінску, Валожыне, Полацку і іншых гарадах.

Прэміі

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002, у аўтарскім калектыве) — за архітэктурна-манументальны ансамбль забудовы цэнтра г. Давыд-Гарадка з памятным знакам князю Давыду, створаны ў 1998—2000 гадах.

Заўвагі

Літаратура

  • Левіна Галіна Леанідаўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 5. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Halina Levina is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Halina Levina
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes