Grigory Khatskelevich Karpilov
Quick Facts
Biography
Рыгор Хацкелевіч Карпі́лаў (18.6.1891, Мінск — 13.2.1949, Мінск) — вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1938), прафесар (1938).
Біяграфія
Р. Х. Карпілаў нарадзіўся ў Мінску. У 1923 годзе скончыў медыцынскі факультэт 2-а Маскоўскага ўніверсітэта. З 1927 г. асістэнт, дацэнт кафедры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1934—1941 гг. загадчык кафедры хвароб вуха, горла, носа ў Віцебскім медыцынскім інстытуце. У час Вялікай Айчыннай вайны кансультант ваенных шпіталяў. З 1944 г. Р. Х. Карпілаў на пасадзе загадчыка кафедры ў Мінскім медыцынскім інстытуце.
Памёр Р. Х. Карпілаў ў Мінску. Пахаваны на Вайсковых могілках.
Навуковая дзейнасць
Р. Х. Карпілаву належаць працы па анатоміі, пытаннях клінікі і лячэння склеромы і іншых хвароб вуха, горла і носа. Аўтар больш за 30 апублікаваных навуковых прац.
Узнагароды
Р. Х. Карпілаў узнагароджаны двума ордэнамі, у т.л. баявым, і медалямі.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3. — С. 96.