peoplepill id: grigorij-zobacz
GZ
Russia
1 views today
1 views this week
The basics

Quick Facts

Places
Gender
Male
Place of birth
Shlisselburg, Russia
Place of death
Imeni Morozova, Russia
Age
54 years
The details (from wikipedia)

Biography

Рыгор Рыгоравіч Зобач (23 красавіка 1922, Шлісельбург - 9 верасня 1976, пас. імя Марозава, Усевалажскі раён, Ленінградская вобласць) — савецкі разведчык часоў Другой сусветнай вайны. Былы агент германскай разведкі, затым савецкі разведчык, актыўны ўдзельнік аперацый «Манастыр», «Кур'ер», «Беразіно». Псеўданімы - Зюбін, Злобін, Кандрацьеў, пазыўны - «Сатурн».

Біяграфія

Бацька быў расстраляны перад вайной па прысудзе тройкі як вораг народа. У 1941 годзе скончыў Беларускі тэхнікум фізічнай культуры (Вышэйшую школу трэнераў). Да вайны працаваў інструктарам фізкультуры ў г. Барысаве.

У ліпені 1941 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У красавіку 1942 г. быў завербаваны супрацоўнікамі абвера для шпіёнскай працы супраць СССР. Скончыў Катынскую разведшколу. 7 кастрычніка 1942 г быў закінуты ў раён Калінінскай вобласці з заданнем на ссяданне і правядзенне разведвальнай працы ў Маскве з дакументамі на імя Рыгора Рыгоравіча Кандрацьева, сяржанта дзяржбяспекі, оперупаўнаважанага асобага аддзелу дывізіі 34-й арміі. Быў затрыманы савецкай контрразведкай і даў згоду працаваць супраць немцаў. За паспяховую працу вызвалены з-пад варты. 12 студзеня 1943 «за верную службу рэйху» немцы ўзнагародзілі Зобача жалезным крыжам 2-га класа «За ваенныя заслугі з мячамі»

Улетку 1943 Зобач, уключаны ў аперацыю былых нямецкіх разведчыкаў, паведаміў прапановы па актывацыі працы з германскай разведкай М. Б. Маклярскаму, начальніку 3-га аддзела 4-га ўпраўлення НКУС.

У аперацыі «Беразіно» разам з Рудольфам Абелем уваходзіў у склад легендаванай нямецкай часткі, якая нібыта патрапіла ў акружэнне.

Пасля вайны быў сасланы на вольнае пасяленне і да 1962 г. пражываў у г. Нарыльску Краснаярскага краю. Будучы выкладчыкам фізкультуры ў Нарыльскім металургічным тэхнікуме, пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай.

У 1962 годзе паўгода пражыў з сям'ёй у Маскве ў М. Б. Маклярскага, затым пераехаў у пасёлак імя Марозава Усевалажскага раёна Ленінградскай вобласці. Памёр 9 верасня 1976 г.

На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Grigorij Zobacz is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Grigorij Zobacz
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes