Gennady Puninski
Quick Facts
Biography
Генадзь Яўгенавіч Пунінскі (26 верасня 1961, Бабруйск, Магілёўская вобласць — 29 красавіка 2017) — матэматык, спецыяліст у галіне матэматычнай логікі, алгебры і тэорыі лікаў. Доктар фізіка-матэматычных навук (1996), прафесар (1997).
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (механіка-матэматычны факультэт, 1983; аспірантура, 1986).
Працаваў у вышэйшых навучальных установах г. Масквы (1986—2000, 2008—2011), у т. л. Расійскім эканамічным універсітэце імя Г. В. Пляханава (кафедра вышэйшай матэматыкі, прафесар), Універсітэце Агая (ЗША, 2001—2004, асістэнт прафесара), Манчэстэрскім універсітэце (Вялікабрытанія, 2000 і 2005—2008, даследчык, лектар), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2012, механіка-матэматычны факультэт, кафедра вышэйшай алгебры і аховы інфармацыі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя мадэляў для модуляў; вырашальнасць тэорый модуляў над кальцом; кольцы і модулі; тэорыя прадстаўленняў канечнамерных алгебр.
Бібліяграфія
- Теоретико-модельные методы в теории колец и модулей : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.01.06 / Пунинский Геннадий Евгеньевич. — Москва, 1995.
- Модельно полные теории частично упорядоченных множеств : диссертация… кандидата физико-математических наук : 01.01.06 : защищена 11.12.1987 : утверждена 06.04.1988 / Пунинский Геннадий Евгеньевич. — Москва, 1987.