Gennady Badanov
Quick Facts
Biography
Генадзь Пятровіч Баданаў (16 (29) лістапада 1911, с. Тубанаеўка, Спаскі раён(руск.) бел., Горкаўская вобласць — 5 лютага 1977) — савецкі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1940 годзе. У 1946—1950 гг. працаваў у інстытуце Белдзяржпраект.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года.
Праца ў БССР
Адзін з аўтараў праекта забудовы Цэнтральнай плошчы (праект 1949, з У. Каралём, Л. Мацкевічам, М. Асмалоўскім, М. Паруснікавым), аўтар праектаў 106-, 108- і 124-кватэрных дамоў (1948—1954), моста цераз Свіслач на Ленінскім праспекце (1952, сумесна з М. Паруснікавым), корпуса гасцініцы «Мінск» (1957, сумесна з Г. Сысоевым, С. Мусінскім, Д. Кудраўцавым) — усе ў Мінску.
Праца ў іншых краінах
У Маскве ўзведзены 10-павярховы жылы дом па вуліцы Аўтазаводскай (1950—1954); распрацаваны: праект дэталёвай планіроўкі забудовы эксперыментальнага жылога раёна Трапарова(руск.) бел. (1957—1960), серыя тыпавых праектаў 9—12-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў (1971). Аўтар праектаў жылых дамоў з сілікатабятонных блокаў для калгаснага будаўніцтва ў Калінінскай вобласці (1957—1960), праекта дэталёвай планіроўкі забудовы цэнтральнай часткі Улан-Батара (МНР, 1957—1961).
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія БССР 1968 года за ўдзел у стварэнні архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта ў Мінску.
Зноскі
- ↑ Баданов Геннадий Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 37. — 737 с.
- ↑ БАДАНОВ Геннадий Петрович (руск.)
Літаратура
- Баданов Геннадий Петрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
Спасылкі
- Некаторыя работы архітэктара (руск.)