Gavriil Zdanovich
Quick Facts
Biography
Гаўрыла Станіслававіч Здановіч (10 красавіка 1900 года, в. Крывошын, цяпер Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласьць, Беларусь — 6 ліпеня 1984 года, Варонеж) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза.
Пачатковая біяграфія
Гаўрыла Станіслававіч Здановіч нарадзіўся 10 красавіка 1900 года ў вёсцы Крывошын цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі ў сялянскай сям'і.
Асірацеўшы, выхоўваўся ў дзіцячым прытулку ў вёсцы Салоніца ў Палтаўскай вобласці, дзе скончыў 6-ы клас пачатковай школы, атрымаў адукацыю шаўца і пачаў працаваць чаляднікам.
Ваенная служба
Грамадзянская вайна
У 1919 годзе быў прызваны ў шэрагі РЧСА.
Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне, ваяваў пад Пулкавым і Дзецкім Сялом супраць войскаў пад камандаваннем генерала Юдзеніча, якія надыходзілі на Петраград.
У 1921 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б).
Міжваенны час
У 1920 годзе скончыў камандныя курсы пры штабе 14-й арміі ў Крэмнеьчуке, у 1931 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе, у 1933 годзе — Акадэмічныя курсы ўдасканалення тэхнічнага складу пры Ваеннай акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА(руск.) бел..
З 1931 года служыў на пасадах начальніка штаба палка, дывізіі.
Вялікая Айчынная і савецка-японская вайны
З чэрвеня 1941 года прымаў удзел у баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У пачатковы перыяд вайны Здановіч разам з дывізіяй трапіў у акружэнне, з якога выйшаў з баямі пад Пыратынам (Палтаўская вобласць).
У верасні 1942 года палкоўнік Гаўрыла Станіслававіч Здановіч быў прызначаны на пасаду камандзіра 203-й стралковай дывізіі(руск.) бел., якая ў складзе Паўднёва-Заходняга фронту ў лютым 1943 года ў ходзе Варашылаўградскай аперацыі(руск.) бел. вызваляла горада Краснадон, Свярдлоўск(руск.) бел. і Ровенькі(руск.) бел., а ў кастрычніку таго ж года ў ходзе Запарожскай аперацыі(руск.) бел. вызваліла горад Запарожжа, за што загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна дывізія атрымала ганаровае найменне «Запарожская».
З лютага па красавік 1944 года 203-я Запарожская стралковая дывізія (66-й стралковы корпус, 3-й Украінскі фронт) пад камандаваннем генерал-маёра Здановіча прымала ўдзел у Нікапольска-Крыварожскай(руск.) бел. і Адэскай аперацыях(руск.) бел., у ходзе якіх былі вызваленыя Нікапаль, Мікалаеў і Адэса.
15 мая 1944 года ў баях за Днястроўскі плацдарм Г. С. Здановіч быў паранены.
13 красавіка 1945 года ў ходзе Браціслаўска-Брноўскай аперацыі(руск.) бел. дывізія пад камандаваннем Здановіча у складзе 49-га стралковага корпуса(руск.) бел. (53-я армія(руск.) бел., 2-і Украінскі фронт) вызваліла славацкі горад Гадонін(руск.) бел..
З заканчэннем Вялікай Айчыннай вайны генерал-маёр Гаўрыла Станіслававіч Здановіч прымаў удзел у савецка-японскай вайне, падчас якой умела кіраваў баявымі дзеяннямі частак 203-й Запарожскай стралковай дывізіі (53-я армія, Забайкальскі фронт).
У жніўні 1945 года дывізія здзейсніла 1500-кіламетровы марш праз стэпе, пераадолела горы Вялікага Хінгана(руск.) бел., фарсіравала раку Ляохэ(руск.) бел., выйшаўшы ў раён горада Фусінь(руск.) бел. (КНР).
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 верасня 1945 года за ўмелае камандаванне дывізіяй, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з японскімі мілітарыстамі генерал-маёру Гаўрыле Станіслававічу Здановічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4772).
Пасляваенная кар'ера
З заканчэннем вайны Здановіч працягнуў службу ў Савецкай Арміі.
Быў начальнікам курса Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе, затым — старшынёй Тамбоўскага абласнога камітэта Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі (ДТСАРМ, з жніўня 1951 года — ДТСААФ).
Абіраўся дэпутатам Тамбоўскага абласнога Савета ад Кірсанаўскага раёна(руск.) бел..
У 1955 годзе генерал-маёр Гаўрыіл Станіслававіч Здановіч выйшаў у запас, пасля чаго жыў у Варонежы. Памёр 6 ліпеня 1984 года. Пахаваны на Паўднёва-Заходніх могілках у Варонежы.
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка»;
- тры ордэна Леніна;
- чатыры ордэна Чырвонага Сцяга;
- ордэн Суворава 2-й ступені;
- ордэн Кутузава 2-й ступені;
- ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені;
- медалі.
Памяць
Імя Героя прысвоена Крывошынскай сярэдняй школе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (Беларусь).
Зноскі
- ↑ Наградной лист.Подзвіг народа.
Творы
- Зданович Г. С. Идём в наступление / Литературная запись Л. П. Максимова. — М.: Воениздат, 1980. — 181 с. — (Военные мемураы). — 65 000 экз.
Спасылкі
Гаўрыла Станіслававіч Здановіч на сайце «Героі краіны»