Franz Schmitijan
Quick Facts
Biography
Франц Шміціян (ням.: Franz Schmitijan, польск.: Franciszek Schmitijan, лац.: Franciscus Schmitijan; 28 жніўня 1788, Гільдэсгайм, Германія – 13 ліпеня 1828, Цярнопаль) – святар, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі і Цярнопальскага езуіцкага калегіума.
Уступіў у Таварыства Ісуса 13 чэрвеня 1805 г. і наступныя два гады праходзіў выпрабаванні ў Дынабургскім навіцыяце. Пасля курса філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1807-1810) працаваў прэфектам канвікта і выкладчыкам нямецкай мовы ў Магілёве (1810-1811), выкладчыкам граматыкі і сінтаксісу і нямецкай мовы ў Мсціславе (1811-1812).
З 1813 па 1817 гг. вывучаў тэалогію ў Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1815 г. высвечаны на ксяндза. У 1817-1820 гг. – прафесар эксперыментальнай фізікі і хіміі ў Полацкай акадэміі.
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) з’ехаў у Рым, але неўзабаве быў накіраваны ў Галіцкую правінцыю Таварыства Ісуса. У 1821-1828 гг. – прафесар Цярнопальскага езуіцкага калегіума.
Пакутаваў на сухоты. Памёр 13 ліпеня 1828 г. і пахаваны на езуіцкіх могілках у Цярнопалі.
Зноскі
- ↑ Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.
- ↑ Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. –s. 605.
- ↑ Catalogs SJ 1774-1829. Galicianae.
- ↑ Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820-1905. Cz. 2. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. – s. 658.
Літаратура
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, |