peoplepill id: frantsisk-ivanovich-shuster
FIS
Poland Ukraine
1 views today
1 views this week
Frantsisk Ivanovich Shuster
��еларускі і расійскі архітэктар і інжынер

Frantsisk Ivanovich Shuster

The basics

Quick Facts

Intro
��еларускі і расійскі архітэктар і інжынер
Work field
Gender
Male
Birth
Place of birth
Warsaw, Poland
Place of death
Kharkiv, Ukraine
Age
76 years
Education
School of Fine Arts in Warsaw
(-1851)
Imperial Academy of Arts
(-1855)
Frantsisk Ivanovich Shuster
The details (from wikipedia)

Biography

Францыск Іванавіч Шустэр (1832 — 1908) — архітэктар.

Біяграфія

Адукацыя

Пачатковую адукацыю атрымаў у Варшаўскай гімназіі. Пасля заканчэння Варшаўскай мастацкай школы(руск.) бел. атрымаў званне архітэктара 1-й ступені. Для далейшага ўдасканалення ў будаўнічай справе ў 1851 годзе паступіў у Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. У 1852 і 1853 гадах быў адзначаны срэбнымі медалямі 1-й і 2-й ступеняў за праекты будынку вядомага жывапісца і гандлёвага будынку для дамскіх туалетаў. У 1855 годзе з дазвалення галоўнаўпраўляючага шляхоў зносін і публічных будынкаў сдаў выпускны экзамен разам з выхаванцамі практычнага класа Пецярбургскага будаўнічага вучылішча і атрымаў званне грамадзянскага інжынера і чын губернскага сакратара.

У Пскове

Прызначаны вытворцам работ заміж інжынера ў Пскоўскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію. Акрамя тэхнічнай дзейнасці быў дырэктарам пскоўскага губернскага турэмнага камітэту і папячыцелем пскоўскіх арастанцкіх рот грамадзянскага ведамства (1860-61).

У Пецярбургу

У 1857 атрымаў званне акадэміка архітэктуры, у 1871 — інжынера-архітэктара.

Адначасова з гэтым Францыск Іванавіч далучыўся да Тэхніка-будаўнічага камітэту Міністэрства ўнутраных спраў, з адкамандзіраваннем для заняццяў ў Галоўнае таварыства расійскіх чыгунак(руск.) бел. у Пецярбургу. Падчас службы там здымаў кватэру ў Доме П. С. Шчарбакова па вуліцы Чайкоўскага(руск.) бел., 69.

У Мінску

У 1883 годзе назначаны губернскім архітэктарам у Мінск. Некаторыя крыніцы падаюць, што Ф. Шустэр займаў пасаду губернскага інжынера, але губернскім інжынерам з 1871 і прынамсі да 1886 года быў Мікалай Ягоравіч Чакмасаў.

У Саратаве

У 1885—1890 гадах працаваў губернскім інжынерам у Саратаве. Стварыў некалькі новых праектаў і праектаў перабудоў гарадскіх будынкаў, таксама адзначыўся драўлянымі храмамі і пабудовамі сядзіб у Саратаўскай губерні. Быў таксама дырэктарам саратаўскага турэмнага камітэту, членам саратаўскіх дабрачынных таварыстваў — таварыства чырвонага і белага крыжа, таварыства выратавання.

У Харкаве

З 1890 года заняў пасаду губернскага інжынера ў Харкаве. Па яго праектах, вырашаных у стылявых формах неабарока і неарасійскага напрамку, у горадзе было выканана шмат пабудоў.

Быў дырэктарам Харкаўскага турэмнага камітэта, членам Харкаўскага аддзялення клапатлівага таварыства пра сляпых.

Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Быў сапраўдным членам Рускага тэхнічнага таварыства(руск.) бел., членам Пецярбургскага таварыства архітэктараў(руск.) бел., Таварыства інжынераў у Лондане і складаўся ў розных камітэтах і дабрачынных камітэтах у тых гарадах, дзе служыў. З 1907 года сапраўдны стацкі саветнік. Памёр 1 сакавіка 1908 года.

Творчасць

У Санкт-Пецярбургу

У Мінску

  • праект дома В. Л. Лунца па вуліцы Захар'еўскай(руск.) бел. — 1884-85

У Саратаве

  • драўляны будынак цырка ў садзе Р. В. Очкіна
  • праект мураванага будынка купецкай біржы(руск.) бел. — канец 1880-х
  • праект перабудовы гасцініцы «Расія»
  • аднаўленне і пашырэнне згарэлага мукамольнага млына гандлёвага дома бр. Рэйнеке
  • перабудова двухпавярховага мураванага дома Зейферт
  • драўляныя бальнічныя баракі пры губернскай турме(руск.) бел.
  • пабудова плывучай станцыі таварыства выратавання на водах «Порт-Пасьет»

У Саратаўскай губерні

  • драўляная царква ў с. Дваранская Цярэшка(руск.) бел.
  • драўляная царква ў в. Польная Рослаўка
  • лютэранская царква ў с. Усць-Кулалінка(руск.) бел.
  • мураваная капліца ў памяць святога каранавання Іх Імператарскай Вялікасці ў с. Залатое(руск.) бел.

У Самарскай губерні

У Харкаве

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

  • Архитекторы-строители Санкт-Петербурга середины XIX — начала XX века. Под общ. ред. Б. М. Кирикова(руск.) бел.. — СПб. Пилигрим, 1996
  • Тимофієнко В. Г.(укр.) бел. Зодчі України кінця XVIII — початку XX століть: Біографічний довідник. — К.: НДІТІАМ, 1999. — 477 с

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Frantsisk Ivanovich Shuster is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Frantsisk Ivanovich Shuster
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes