peoplepill id: flor-donatovitsj-mantsevitsj
FDM
Russia Poland
1 views today
2 views this week
Flor Donatovitsj Mantsevitsj

Flor Donatovitsj Mantsevitsj

The basics

Quick Facts

Work field
Gender
Male
Place of birth
Ikaz′n′, Belarus
Place of death
Polotsk, Belarus
Age
50 years
The details (from wikipedia)

Biography

Флор Данатавіч Манцэвіч (у некаторых крыніцах Фларыян) (30 жніўня 1890, вёска Іказнь, Браслаўскі раён Віцебскай вобласці— 30 ліпеня 1941, Полацк) — беларускі педагог, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Бацька — удзельнік паўстання 1863 г. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1910). Настаўнічаў у Дзвінскім павеце Віцебскай губерніі.

Збіраў беларускі песенны і музычны фальклор, займаўся музыкай, дасылаў карэспандэнцыі ў газету «Наша Ніва» (псеўданім Якім Пярэчка). У іх абараняў годнасць селяніна, выступаў супраць нацыянальнага прыгнёту.

У Першую сусветную вайну санітар пры шпіталях.

Ад 1917 года удзельнічаў у арганізацыі школьнага навучання на радзіме, з 1923 настаўнік у польскай пачатковай школе на Браслаўшчыне і Міёршчыне. Выступаў за адкрыццё беларускіх школ у Заходняй Беларусі.

ЧленТаварыства беларускай школы.

Першы настаўнік народнага артыста СССР Генадзя Іванавіча Цітовіча.,

З далучэннемЗаходняй Беларусі да БССР ўдзельнічаў у стварэнні новай сістэмы народнай адукацыі. У Друі ўзначальваў курсы па перападрыхтоўцы настаўнікаў беларускіх школ, працаваў настаўнікам у вёсцы Малая Кавалеўшчына Міёрскага раёна.

Дэпутат Народнага сходу Заходняй Беларусі (28.—30.10.1939, Беласток), член яго Паўнамоцнай камісіі для прадастаўлення Дэкларацыі аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў БССР на 5-ю нечарговую сесію Вярхоўнага Савета СССР. Дакладчык на сходзе па пытанні «Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад Беларускай ССР».

У пачатку нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі па даносе арыштаваны гітлераўцамі і пасля катавання расстраляны. Дакладнае месца смерці і пахавання невядомыя. Ёсць непацверджаныя звесткі, што Флор Манцэвіч загінуў у Полацку.

Зноскі

  1. Г.И.Цитович. Мой первый учитель // Люди Нарочанского края. Воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны. — Мн.: Беларусь, 1975. — С. 94-101. — 592 с. — 75 000 экз.
  2. Страницы истории (руск.)  // Сайт Мёрскага райвыканкама

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзия — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0069-9 (т. 10).
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2. — Смаленск, 2003.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.].. — Мн.: БелЭн, 1999. — С. 71. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Памяць. Міёрскі раён. Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі. Рэд. Марціновіч В.У.. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — С. 244. — 628 с.
  • Люди Нарочанского края. Воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны. — Мн.: Беларусь, 1975. — С. 94, 478, 480. — 592 с. — 75 000 экз.
  • Г.А.Каханоўскі. Адчыніся, таямніца часу: гісторыка-літаратурныя нарысы. — Мн., 1984.
  • Партийное подполье в Белоруссии, 1941-1944: страницы воспоминаний. — Мн.: Беларусь, 1986. — С. 39. — 414 с.
  • С. А.Умрейко, А.И.Залесский, П.Н.Кобринец. Патриотизм учителей и школьников Белоруссии в борьбе против немецко-фашистских оккупантов. — Мн.: выдавецтва БДУ імя Леніна, 1980. — С. 53. — 172 с.
  • И.Ф.Климов, Н.Граков. Партизаны Вилейщины. — Мн.: Беларусь, 1970. — С. 216. — 382 с.

Зноскі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Flor Donatovitsj Mantsevitsj is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Flor Donatovitsj Mantsevitsj
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes