peoplepill id: fjodor-petrovitsj-vinokoerov
FPV
Russia
1 views today
1 views this week
Fjodor Petrovitsj Vinokoerov
Russian scientist

Fjodor Petrovitsj Vinokoerov

The basics

Quick Facts

The details (from wikipedia)

Biography

Фё́дар Пятро́віч Вінаку́раў (17 лютага 1900, в. Расказань, Раднічкоўскі раён, Саратаўская вобласць — 15 чэрвеня 1990) — беларускі савецкі вучоны ў галіне гідратэхнікі. Акадэмік АН БССР (1960, член-карэспандэнт з 1950), акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1957), прафесар (1943). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954).

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў шляхоў зносін у 1925 годзе. У 1941 годзе дырэктар Інстытута ірыгацыі ў Ташкенце, у 1942—1944 гг. першы намеснік наркама воднай гаспадаркі Узбекскай ССР. У 1948—1961 гг. у БПІ.

З 1954 года міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР, з 1956 г. галоўны вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, у 1969—1970 гг. акадэмік — сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР.

Кандыдат у член ЦК КПБ у 1956—1971 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1959гг.

Навуковая дзейнасць

Распрацоўваў пытанні праектавання і будаўніцтва комплексаў гідратэхнічных збудаванняў механікі тарфяных грунтоў. Аўтар праектаў і кіраўнік каля 20 будаўнічых комплексаў, якія маюць важнае народна-гаспадарчае значэнне.

Асноўныя працы

Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій:

  • Строительные свойства торфяных грунтов. Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1962 (совм. с А. Е. Тетеркиным, М. А. Питермоном).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені (1945), «Знак Пашаны» (1944), медалямі.

Зноскі

  1. Винокуров Фёдор Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 114—115. — 737 с.
  2. Акадэмік ВІНАКУРАЎ Фёдар Пятровіч (руск.) 

Літаратура

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Fjodor Petrovitsj Vinokoerov is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Fjodor Petrovitsj Vinokoerov
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes