peoplepill id: evgeniy-vitoldovitsj-kortsjits
EVK
Russia
1 views today
1 views this week
Evgeniy Vitoldovitsj Kortsjits
Russian surgeon

Evgeniy Vitoldovitsj Kortsjits

The basics

Quick Facts

Intro
Russian surgeon
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Tashkent, Tashkent State
Death
Place of death
Minsk, Belarus
Age
69 years
Education
Saint Petersburg State University
(-1904)
Moscow State University
(-1910)
Awards
Order of the Red Banner of Labour
 
The details (from wikipedia)

Biography

Яўген Вітольдавіч Корчыц (29.03 (10.4). 1880, Ташкент — 16 мая 1950, Мінск) — беларускі хірург, Заслужаны дзеяч навукі БССР, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ваеннага. Скончыў натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта, 1904 г.; медфак Маскоўскага ўніверсітэта, 1910 Земскі ўрач у Дуброўна Магілёўскай і ў Сянно Мінскай губерняў, 1910—1913 гг. Хірург Ташкенцкай гарадской бальніцы, 1913—1915 гг. Хірург ваенных шпіталяў, 1915—1922 гг. Асістэнт кафедры агульнай хірургіі Ленінградскага медінстытута, 1922—1926 гг., Старшы асістэнт факультэцкай хірургічнай клінікі медыцынскага факультэта БДУ, 1926—1928 гг. Доктарская ступень прысуджана ў 1927 г. Загадчык кафедры агульнай хірургіі медыцынскага факультэта БДУ, Беларускага медінстытута, 1928—1931 гг. Прысвоена вучонае званне прафесара ў 1929 г. Загадчык кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі ў 1929—1932 гг. Загадчык кафедры факультэцкай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1934—1941 гг., Адначасова загадчык кафедры хірургіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Узначальваў кафедру агульнай хірургіі Ташкенцкага інстытута ўдасканалення ўрачоў, кансультант эвакашпіталь 1941—1943 гг.

Загадчык кафедры хірургіі Беларускага медінстытута ў Яраслаўлі, 1943—1944 гг. Загадчык кафедры шпітальнай хірургіі МДМІ, 1944—1950 гг.

Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Навуковая дзейнасць

Вывучаў пытанні агульнай і прыватнай хірургіі, нейрахірургіі, эндакрыналогіі, анкалогіі, уралогіі, гінекалогіі, артапедыі і траўматалогіі. Аўтар звыш 90 навуковых прац, манаграфій: «Агульны наркоз», 1931; «Хірургічнае лячэнне туберкулёзу лёгкіх», 1933, «Хірургічныя спленамегаліі», 1939; падручнікаў: «Методыка даследавання хірургічных хворых», 1931; «Антысептыкі і асептыкі», 1931; арганізатар аказання анкалагічнай і эндакрыналігічнай дапамогі насельніцтву рэспублікі.

Член супрацваллёвага і супрацьракавага камітэтаў, старшыня навуковага таварыства хірургаў БССР, 1936—1947 гг. Узнагароджаны дзвюма ордэнамі, медалямі, Ганаровай граматай ВС БССР. Прысвоена ганаровае званне Заслужанага дзеяча навукі БССР.

Зноскі

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.424
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Evgeniy Vitoldovitsj Kortsjits is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Evgeniy Vitoldovitsj Kortsjits
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes